Польшча будуе сыстэму супраць паветранай абароны
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
24.03.2018 11:46
Ужо падпісаныя дамовы аб перадачы тэхналёгій з Амэрыкай.
wikipedia.org/Mark Holloway
Дамовы аб перадачы тэхналёгіі для праграмы Вісла падпісаныя, заявіў міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчык.
Праграма Вісла прадугледжвае стварэньне сыстэмы супрацьпаветранай абароны сярэдняга радыюса дзеяньня. Яе асноўным кампанэнтам будуць амэрыканскія ракетныя комплексы «Patriot».
На наступным тыдні Варшава спадзяецца падпісаць з Вашынгтонам дамову аб пастаўках 8 комплексаў. У лістападзе мінулага года амэрыканскі Кангрэс даў згоду на продаж Польшчы радараў, ракет ды ракетных комплексаў. Агульная сума кантракту ацэньваецца ў 7,5 мільярдаў даляраў.
Паралельна з праграмай Вісла, Польшча рэалізуе праграму Нараў, якая палягае на стварэньні сыстэм супрацьпаветранай абароны кароткага радыюса.
Усяго ў 2018-22 гадах Варшава плянуе прызначыць на разбудову супрацьпаветранай абароны 17 мільярдаў злотых.
ПР/юл