Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнік дыпляматыі Кітая: V4 – найбольш дынамічная сіла ў ЭЗ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.03.2018 12:30
У Пэкіне прайшлі кансультацыі Кітая й краінаў-членаў Вышаградзкай групы.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Кіраўнік дыпляматыі Кітая: V4 – найбольш дынамічная сіла ў ЭЗ
У Пэкіне прайшлі кансультацыі Кітая й краінаў-членаў Вышаградзкай групы.
Кіраўнік кітайскай дыпляматыі Ван І лічыць, што Польшча, Вугоршчына, Чэхія й Славаччына – гэта найбольш дынамічная сіла Эўразьвязу.
У Пэкіне прайшлі кансультацыі Кітая й краінаў-членаў Вышаградзкай групы. Польшчу прадстаўляў дырэктар па справах Эўразьвязу ў польскім МЗС Кірыл Казачэўскі (Cyryl Kozaczewski).
Кансультацыі Кітая з краінамі Вышаградзкай групы праходзілі за зачыненымі дзьвярыма. У заяве, выдадзенай пасьля сустрэчы кітайскае МЗС падкрэсьліла станоўчую ролю, якую Польшчы, Вугоршчына, Чэхія й Славаччына адыгрываюць у ініцыятыве „Адзін пояс, Адзін Шлях”.
Кітай спадзяецца, што члены Вышаградзкай групы згуляюць канструктыўную ролю ў паглыбленьні дружалюбных адносін паміж Кітаем і Эўразьвязам, а таксама будуць вядучай сілай у рамках ініцыятывы „16 + 1”, то бок прасоўванай Кітаем ініцыятывы супрацы КНР з краінамі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.
Паводле дыпляматычных крыніцаў, кансультацыі ў Пэкіне датычылі кшталту далейшага супрацоўніцтва з Кітаем.
аз

Кіраўнік кітайскай дыпляматыі Ван І лічыць, што Польшча, Вугоршчына, Чэхія й Славаччына – гэта найбольш дынамічная сіла Эўразьвязу.

У Пэкіне прайшлі кансультацыі Кітая й краінаў-членаў Вышаградзкай групы. Польшчу прадстаўляў дырэктар па справах Эўразьвязу ў польскім МЗС Кірыл Казачэўскі (Cyryl Kozaczewski).

Кансультацыі Кітая з краінамі Вышаградзкай групы праходзілі за зачыненымі дзьвярыма. У заяве, выдадзенай пасьля сустрэчы, кітайскае МЗС падкрэсьліла станоўчую ролю, якую Польшчa, Вугоршчына, Чэхія й Славаччына адыгрываюць у ініцыятыве „Адзін пояс, aдзін Шлях”.

Кітай спадзяецца, што члены Вышаградзкай групы згуляюць канструктыўную ролю ў паглыбленьні дружалюбных адносін паміж Кітаем і Эўразьвязам, а таксама будуць вядучай сілай у рамках ініцыятывы „16 + 1”, то бок ініцыятывы супрацы КНР з краінамі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.

Паводле дыпляматычных крыніцаў, кансультацыі ў Пэкіне датычылі кшталту далейшага супрацоўніцтва з Кітаем.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт