Logo Polskiego Radia
Print

Арыштаваны Яўген Афнагель

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.03.2018 11:55
Дом палітыка спрабавалі штурмаваць з выкарыстаньнем спэцсродкаў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Арыштаваны Яўген Афнагель
Дом палітыка спрабавалі штурмаваць з выкарыстаньнем спэцсродкаў.
Сёньня раніцай арыштавалі аднаго зь лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, каардынатара грамадзянскай кампаніі „Эўрапейская Беларусь” Яўгена Афнагеля. Пра гэта сайту charter97.org паведаміла яго жонка Кацярына Людвіг.
„Дом быў у аблозе ўжо некалькі дзён, з кожнага боку дзяжурыла па адным „бусіку”з АМАПам, у машыне чалавек шэсьць, плюс легкавушкі часам зьяўляліся. АМАП патруляваў усе суседнія вуліцы, ноччу таксама дзяжурылі, разводзілі вогнішчы”, - распавяла жанчына.
„Сёньня раніцай АМАПаўцы падышлі да дома й сказалі, што ёсьць загад на затрыманьне ў любым выпадку, нават калі не выйдзе з дома да 26 сакавіка. Сказалі, што будуць браць дом штурмам, выкарыстоўваць спэцсродкі(…) Пасьля таго, як пачалі сьцякацца да дома з усіх бакоў, стукаць у дзьверы й пагражаць выламаць, Жэня вырашыў выйсьці” - распавяла жонка палітыка. Яна таксама паведаміла, што сёньня будзе суд.
Нагадаем, што 21 сакавіка ўлады арыштавалі лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Ўладзіміра Някляева, Максіма Вінярскага й Вячаслава Сіўчыка.
Максіма Вінярскага й Вячаслава Сіўчыка асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту, Уладзіміра Някляева - на 5 сутак.
charter97.org/аз

Сёньня раніцай арыштавалі аднаго зь лідараў Беларускага нацыянальнага кангрэсу, каардынатара грамадзянскай кампаніі „Эўрапейская Беларусь” Яўгена Афнагеля. Пра гэта сайту charter97.org паведаміла яго жонка Кацярына Людвіг.

„Дом быў у аблозе ўжо некалькі дзён, з кожнага боку дзяжурыла па адным „бусіку” з АМАПам, у машыне чалавек шэсьць, плюс легкавушкі часам зьяўляліся. АМАП патруляваў усе суседнія вуліцы, ноччу таксама дзяжурылі, разводзілі вогнішчы”, - распавяла жанчына.

„Сёньня раніцай АМАПаўцы падышлі да дома й сказалі, што ёсьць загад на затрыманьне ў любым выпадку, нават калі ня выйдзе з дома да 26 сакавіка. Сказалі, што будуць браць дом штурмам, выкарыстоўваць спэцсродкі (…). Пасьля таго, як пачалі сьцякацца да дома з усіх бакоў, стукаць у дзьверы й пагражаць выламаць, Жэня вырашыў выйсьці,” - распавяла жонка палітыка. Яна таксама паведаміла, што сёньня будзе суд.

Нагадаем, што 21 сакавіка ўлады арыштавалі лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Ўладзіміра Някляева, Максіма Вінярскага й Вячаслава Сіўчыка.
Максіма Вінярскага й Вячаслава Сіўчыка асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту, Уладзіміра Някляева - на 5 сутак.

charter97.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт