Кіраўнік брытанскага МЗС: Пуцін выкарыстоўвае ЧС па футболе, як Гітлер Алімпіяду
Кіраўнік брытанскай дыпляматыі Барыс Джонсан падчас абмеркаваньня ў парлямэнце пагадзіўся з меркаваньнем, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выкарыстоўвае Чэмпіянат сьвету па футболе, як Адольф Гітлер выкарыстаў Алімпіяду 1936 года ў Нямеччыне. Такое параўнаньне прагучала з вуснаў лейбарысты Іэна Осьціна, які таксама дадаў, што расейскі прэзыдэнт з дапамогай чэмпіянату хоча «навесьці глянец на жорсткі і карумпаваны рэжым», а пасылаць гульцоў ангельскай зборнай і іх заўзятараў у Расею можа быць небясьпечным.
«Я думаю, што параўнаньне з 1936 годам абсалютна дакладнае», – адказаў Барыс Джонсан. У той жа час міністар выказаўся супраць таго, каб не пасылаць ангельскую зборную на гульні, улічваючы, што футбалісты рыхтаваліся да іх доўгія гады.
Прэс-сакратар МЗС Расеі Марыя Захарава ў адказ абвінаваціла Джонсана ў стварэньні вобразу ворага ў асобе Расеі і вядзеньні палітыкі байкоту Чэмпіянату сьвету. У цяперашні час паміж Расеяй і Вялікабрытаніяй працягваецца сур'ёзны дыпляматычны канфлікт, зьвязаны з замахам на былога супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля.
Алімпіяда 1936 года ў Бэрліне стала апошняй перад Другой сусьветнай вайной. Нацысцкі рэжым зрабіў з яе прапагандысцкае шоў па паказе дасягненьняў гітлераўскай Нямеччыны.
.......
Кіраўнік брытанскай дыпляматыі Барыс Джонсан падчас абмеркаваньня ў парлямэнце пагадзіўся з меркаваньнем, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выкарыстоўвае Чэмпіянат сьвету па футболе, як Адольф Гітлер выкарыстаў Алімпіяду 1936 года ў Нямеччыне. Такое параўнаньне прагучала з вуснаў лейбарысты Іэна Осьціна, які таксама дадаў, што расейскі прэзыдэнт з дапамогай чэмпіянату хоча «навесьці глянец на жорсткі і карумпаваны рэжым», а пасылаць гульцоў ангельскай зборнай і іх заўзятараў у Расею можа быць небясьпечным.
«Я думаю, што параўнаньне з 1936 годам абсалютна дакладнае», – адказаў Барыс Джонсан. У той жа час міністар выказаўся супраць таго, каб не пасылаць ангельскую зборную на гульні, улічваючы, што футбалісты рыхтаваліся да іх доўгія гады.
Прэс-сакратар МЗС Расеі Марыя Захарава ў адказ абвінаваціла Джонсана ў стварэньні вобразу ворага ў асобе Расеі і вядзеньні палітыкі байкоту Чэмпіянату сьвету. У цяперашні час паміж Расеяй і Вялікабрытаніяй працягваецца сур'ёзны дыпляматычны канфлікт, зьвязаны з замахам на былога супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля.Алімпіяда 1936 года ў Бэрліне стала апошняй перад Другой сусьветнай вайной. Нацысцкі рэжым зрабіў з яе прапагандысцкае шоў па паказе дасягненьняў гітлераўскай Нямеччыны.
BBC/ес/ав