Logo Polskiego Radia
Print

Замежных амбасадараў выклікалі на размову ў МЗС Расеі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.03.2018 12:03
Дыпляматаў пазнаёмяць з пазыцыяй Масквы па пытаньні расейска-брытанскага крызісу.
Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў.Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў. PAP/EPA/NICOLAS DATICHE / POOL

Замежных амбасадараў выклікалі на размову ў МЗС Расеі
Дыпляматаў пазнаёмяць з пазыцыяй Масквы па пытаньні расейска-брытанскага крызісу.
Міністэрства замежных спраў Расейскай Фэдэрацыі выклікала на размову ўсіх амбасадараў, акрэдытаваных у Расеі.
Як даведаліся грамадзкае Польскае радыё, замежных дыпляматаў пазнаёмяць з пазыцыяй Масквы па пытаньні расейска-брытанскага крызісу.
Нагадаем дыпляматычныя праблемы ў адносінах паміж Масквой і Лёнданам зьвязаныя са спробай атруціць у Вялікабрытаніі былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля й яго дачкі.
Кіраўнічка брытанскага ўраду Тэрэза Мэй у спробе забойства падазрае расейскія спэцслужбы. У рамках санкцый супраць Расеі Вялікабрытанія выдаліла 23 расейскіх дыпляматаў. У аўторак яны вярнуліся са сваімі сем'ямі ў Маскву.
Некалькі дзён пазьней Расея адказала падобнымі санкцыямі, высылаючы са сваёй тэрыторыі 23 брытанскіх дыпляматаў.
Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў абвінаваціў Лёндан у дзеяньнях з мэтай „наўмысна пагаршэньня адносін з Масквой”.
Ён папярэдзіў, што на кожны несяброўскі жэст з боку Вялікабрытаніі Расея адкажа падобным жэстам.
аз

Міністэрства замежных спраў Расейскай Фэдэрацыі выклікала на размову ўсіх амбасадараў, акрэдытаваных у Расеі.

Як даведаліся грамадзкае Польскае радыё, замежных дыпляматаў пазнаёмяць з пазыцыяй Масквы па пытаньні расейска-брытанскага крызісу.

Нагадаем дыпляматычныя праблемы ў адносінах паміж Масквой і Лёнданам зьвязаныя са спробай атруціць у Вялікабрытаніі былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля й яго дачку.

Кіраўнічка брытанскага ўраду Тэрэза Мэй у спробе забойства падазрае расейскія спэцслужбы. У рамках санкцый супраць Расеі Вялікабрытанія выдаліла 23 расейскіх дыпляматаў. У аўторак яны вярнуліся са сваімі сем'ямі ў Маскву.

Некалькі дзён пазьней Расея адказала падобнымі санкцыямі, высылаючы са сваёй тэрыторыі 23 брытанскіх дыпляматаў.

Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў абвінаваціў Лёндан у дзеяньнях з мэтай „наўмыснага пагаршэньня адносін з Масквой”. Ён папярэдзіў, што на кожны несяброўскі жэст з боку Вялікабрытаніі Расея адкажа падобным жэстам.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт