Польшча шукае інвэстараў у ЗША
Польская дэлегацыя прысутнічае на бізнэс-саміце ў Сан-Францыска.
Больш за тысячу глябальных карпарацый, канцэрнаў й інвэстараў прымае ўдзел у бізнэс-саміце Israel Dealmakers Summit, які праходзіць у Сан-Францыска. Сярод запрошаных гасьцей ёсьць таксама прадстаўнікі Польшчы, у прыватнасьці, намесьнік міністра прадпрымальніцтва й тэхналёгій Тадэвуш Касьціньскі (Tadeusz Kościński).
„Адна з мэтаў нашай прысутнасьці на гэтым мерапрыемстве – паказаць польскую прапанову ў галіне інфарматыкі й новых тэхналёгій”, - кажа віцэ-міністар.
Тадэвуш Касьціньскі: Цягам апошніх 5-10 гадоў Польшча стала цэнтрам сусьветная бізнэсу. Шмат кампаніяў, такіх як Google ці Amazon адкрылі ў Польшчы цэнтры сваіх паслугаў. Цяпер варта, каб дзякуючы ім стала вядома, што Польшча - гэта добрае месца для інвэстыцыяў. Польшча - гэта ня толькі яблыкі, але таксама разьвіцьцё інфарматыкі ды іншых галін.
У сераду падчас саміту заплянавана дыскусія „Найбуйнейшы польскі сакрэт: глябальны цэнтар тэхналёгій і інавацый” (Poland's Best Kept Secret: A Global Tech and Innovation Hub) з удзелам польскага віцэ-міністра, які будзе гаварыць, між іншым, пра станоўчы інвэстыцыйны клімат у Польшчы.
Акрамя таго, падчас візыту польскай дэлегацыі ў ЗША ў Стэнфардзкім унівэрсытэце пройдуць Польскія дні. У чацьвер іх госьцем будзе менавіта віцэ-міністар прадпрымальніцтва й тэхналёгій.
Тадэвуш Касьціньскі: Наша мэта – пазнаёміць амэрыканскі бізнэс з тым, што адбываецца ў Польшчы. Надоечы я пабываў на канфэрэнцыі ў Маямі, дзе разьвіцьцё польскай эканомікі выклікала вялікую зацікаўленасьць. Мы хочам інфармаваць пра тое, як разьвіваецца польская эканоміка, як расьце ВУП, як мы рэфармуем эканоміку, што робім стаўку на інавацыі, і як расьце польскі экспарт.
Падчас візыту ў ЗША віцэ-міністра Тадэвуша Касьціньскага суправаджаюць, між іншым, прадстаўнікі авіякампаніі LOT, Варшаўскай фондавай біржы й польскіх банкаўскіх установаў. Польская дэлегацыя паведае такія кампаніі, як Google й Tesla. Візыт палякаў у ЗША завершыцца ў пятніцу.
аз