ЭЗ асудзіць атаку на Скрыпаля, але санкцый не ўвядзе
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
20.03.2018 08:01
Далейшыя рашэньні будуць залежаць ад адказу Расеі на пытаньні Лёндану.
PAP/EPA/OLIVIER HOSLET / POOL
ЭЗ асудзіць атаку на Скрыпаля, але санкцый не ўвядзе
Лідары Эўразьвязу асудзяць хімічную атаку ў Вялікабрытаніі і спробу забойства Сяргея Скрыпаля. Далейшыя рашэньні будуць залежаць ад адказу Расеі на пытаньні Лёндану. Карэспандэнтка Польскага радыё бачыла праект заяваў, падрыхтаваных на саміт, які распачынаецца ў чацьвер. У ім няма пагрозы ўвядзеньня санкцый.
Дакумэнт падрыхтаваны кабінэтам старшыні Эўрапейскай рады Дональда Туска і разасланы ў эўразьвязаўскія сталіцы. У дакумэнце напісана, што эўрапейскія лідары вельмі сур’ёзна падыходзяць да ацэнкі брытанскага ўраду і вельмі верагодна, што за атаку на Скрыпаля адказвае Расея. Таксама гаворыцца аб тым, што чалецкія краіны павінны ўзалежніць далейшыя крокі ад адказу Расеі на пытаньні Вялікабрытаніі.
Пра санкцыі гаворкі пакуль няма. Не дыскутавалі аб гэтым таксама міністры замежных спраў на сустрэчы ў Брусэлю. Кіраўнікі дыпляматый прызналі, што прасьцей будзе падоўжыць ужо накладзеныя на Расею санкцыі за анэксію Крыму.

ав