Расея зьбіраецца выдаліць 23 брытанскіх дыпляматаў
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        17.03.2018 10:22
                    
                    Таксама адмянены дазвол на адкрыцьцё генэральнага консульства Вялікабрытаніі ў Пецярбургу.
                
                         Пасол Вялікабрытаніі ў Расеі Лоры Брыстоў наведаў Расейскую штаб-кватэру Міністэрства замежных спраў у Маскве.PAP/EPA/STRINGER
Пасол Вялікабрытаніі ў Расеі Лоры Брыстоў наведаў Расейскую штаб-кватэру Міністэрства замежных спраў у Маскве.PAP/EPA/STRINGER
                     
Расея зьбіраецца выдаліць 23 брытанскіх дыпляматаў
МЗС Расеі заявіла сёньня пра выдаленьне з краіны 23 брытанскіх дыпляматаў. Яны павінны выехаць з краіны цягам тыдня. Міністэрства таксама паведаміла, што адмяняе дазвол на адкрыцьцё генэральнага консульства Вялікабрытаніі ў Санкт-Пецярбургу і зачыняе ў Расеі культурніцка-адукацыйную арганізацыю British Council.
Расейскае МЗС пакінула сабе права прадпрыняць чарговыя крокі ў дачыненьні да Вялікабрытаніі ў выпадку, калі «ўлады ў Лёндане зробяць чарговыя варожыя крокі супраць Расеі».
Сёньняшні крок Масквы стаў адказам на выдаленьне з Вялікабрытаніі 23 расейскіх дыпляматаў і іншых крокаў, якія былі зробленыя пасьля спробы атручэньня падвойнага шпіёна Сяргея Скрыпаля і яго дачкі.

ав