Logo Polskiego Radia
Print

Як памёр і як хавалі Іосіфа Сталіна

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.03.2018 07:12
  • Сталін.mp3
«Спынілася палымянае сэрца таварыша Сталіна - ён пакінуў нам вялізную ды несьмяротную спадчыну».
Першая паласа "Комсомольской правды" з паведамленьнем пра сьмерць СталінаПершая паласа "Комсомольской правды" з паведамленьнем пра сьмерць Сталінаcommons.wikimedia.org/Public Domain CC0

На пачатку сакавіка незаўважана прайшла дата, якая насамрэч – адна з важнейшых у найноўшай гісторыі Эўропы ды сьвету. 65 гадоў таму, 5 сакавіка 1953 году, памёр Іосіф Сталін – адзін з найбольшых тыранаў у гісторыі цывілізацыі.
Пра сьмерць Сталіна жыхары Польшчы даведаліся 6 сакавіка а 5.00 гадзіне раніцы. «Спынілася сэрца геніяльнага чалавека, які працягваў справу Леніна, мудрага правадыра й настаўніка камуністычнай партыі й савецкага народу», – гаворыцца ў заяве ЦК КПСС, апублікаванай пасьля сьмерці крывавага дыктатара. Гэтая заява таксама стала даступнай грамадзянам тагачаснай Польшчы.
«Спынілася палымянае сэрца таварыша Сталіна. Ён пакінуў нам вялізную ды несьмяротную спадчыну», – казаў тагачасны кіраўнік Польскай Народнай Рэспублікі Баляслаў Берут.
Пра сьмерць Іосіфа Сталіна паведаміла Польскае радыё. Пазьней у эфіры пачалі гучаць жалобныя паведамленьні й тэлеграмы, а паміж імі – сумная музыка. Таксама пра сьмерць тырана паведаміла Польская служба Радыё «Свабодная Эўропа» (архіўны гук).
Польская служба Радыё «Свабодная Эўропа»: Эстранная апошняя навіна: савецкае тэлеграфнае агенцтва ТАСС паведамляе, што ноччу з 1 на 2 сакавіка ў Сталіна здарылася кровазьліцьцё ў мозг, у выніку якога былі пашкоджаныя важныя абшары органу. Сталін страціў прытомнасьць, у выніку кровазьліцьця паралізаваны правы бок яго цела, ён страціў мову.
У Польшчы пачалі выходзіць жалобныя артыкулы, паэты пісалі сумныя ды сьлязьлівыя вершы. Акрамя таго, улады ПНР вырашылі назваць Палац культуры й навукі, які ў той момант якраз будаваўся, імям Іосіфа Сталіна. Дарэчы, Палац культуры й навукі, які й цяпер зьяўляецца адным з галоўных архітэктурных аб’ектаў польскай сталіцы, быў пабудаваны за савецкія грошы як падарунак Масквы польскаму народу.
Пахаваньне тырана прайшло ў Маскве 9 сакавіка. На яго прыбылі высокапастаўленая савецкая намэнклятура, а таксама дэлегацыі з цэлага сьвету, і перш за ўсё з сатэліцкіх камуністычных краін. Польскую дэлегацыю ўзначальваў Берут. А сярод выступоўцаў быў, між іншым, Лаўрэнцій Берыя, які тады хутчэй за ўсё не здагадваўся, што яго дні амаль палічаныя.
Выступ Берыі – архіўны гук
Дарэчы, вуліцы, які вялі ў бок Чырвонай плошчы, былі заблякаваныя грузавікамі. На пахаваньне сабралася шмат народу, пачалася цісканіна, у выніку якой, паводле некаторых крыніц, загінула некалькі сот чалавек.
9 сакавіка, у дзень пахаваньня, у Польшчы, а таксама ў іншых камуністычных краінах была аб’яўленая агульнанацыянальная жалоба.
Камуністычныя лідары разьвітваліся са Сталінам і абяцалі над труной працягваць яго справу. Тады яны яшчэ ня ведалі, што ў гісторыі пачынаецца абсалютна новая эпоха, а папярэднюю спэцыялісты акрэсьляць як адну з самых крывавых, назваўшы яе сталінізмам, якая паглынула дзясяткі мільёнаў чалавечых ахвяр.
Валеры Саўко

На пачатку сакавіка незаўважана прайшла дата, якая насамрэч – адна з важнейшых у найноўшай гісторыі Эўропы ды сьвету. 65 гадоў таму, 5 сакавіка 1953 году, памёр Іосіф Сталін – адзін з найбольшых тыранаў у гісторыі цывілізацыі.

Пра сьмерць Сталіна жыхары Польшчы даведаліся 6 сакавіка а 5.00 гадзіне раніцы. «Спынілася сэрца геніяльнага чалавека, які працягваў справу Леніна, мудрага правадыра й настаўніка камуністычнай партыі й савецкага народу», – гаворыцца ў заяве ЦК КПСС, апублікаванай пасьля сьмерці крывавага дыктатара. Гэтая заява таксама стала даступнай грамадзянам тагачаснай Польшчы.

«Спынілася палымянае сэрца таварыша Сталіна - ён пакінуў нам вялізную ды несьмяротную спадчыну», – казаў тагачасны кіраўнік Польскай Народнай Рэспублікі Баляслаў Берут.

Пра сьмерць Іосіфа Сталіна паведаміла Польскае радыё. Пазьней у эфіры пачалі гучаць жалобныя паведамленьні й тэлеграмы, а паміж імі – сумная музыка. Таксама пра сьмерць тырана паведаміла Польская служба Радыё «Свабодная Эўропа» (архіўны гук).

Польская служба Радыё «Свабодная Эўропа»: Эстранная апошняя навіна: савецкае тэлеграфнае агенцтва ТАСС паведамляе, што ноччу з 1 на 2 сакавіка ў Сталіна здарылася кровазьліцьцё ў мозг, у выніку якога былі пашкоджаныя важныя абшары органу. Сталін страціў прытомнасьць, у выніку кровазьліцьця паралізаваны правы бок яго цела, ён страціў мову.

У Польшчы пачалі выходзіць жалобныя артыкулы, паэты пісалі сумныя ды сьлязьлівыя вершы. Акрамя таго, улады ПНР вырашылі назваць Палац культуры й навукі, які ў той момант якраз будаваўся, імям Іосіфа Сталіна.

Дарэчы, Палац культуры й навукі, які й цяпер зьяўляецца адным з галоўных архітэктурных аб’ектаў польскай сталіцы, быў пабудаваны за савецкія грошы як падарунак Масквы польскаму народу.

Пахаваньне тырана прайшло ў Маскве 9 сакавіка. На яго прыбылі высокапастаўленая савецкая намэнклятура, а таксама дэлегацыі з цэлага сьвету, і перш за ўсё з сатэліцкіх камуністычных краін. Польскую дэлегацыю ўзначальваў Берут. А сярод выступоўцаў быў, між іншым, Лаўрэнцій Берыя, які тады хутчэй за ўсё не здагадваўся, што яго дні амаль палічаныя.

Выступ Берыі – архіўны гук

Дарэчы, вуліцы, які вялі ў бок Чырвонай плошчы, былі заблякаваныя грузавікамі. На пахаваньне сабралася шмат народу, пачалася цісканіна, у выніку якой, паводле некаторых крыніц, загінула некалькі сот чалавек.

9 сакавіка, у дзень пахаваньня, у Польшчы, а таксама ў іншых камуністычных краінах была аб’яўленая агульнанацыянальная жалоба.

Камуністычныя лідары разьвітваліся са Сталінам і абяцалі над труной працягваць яго справу. Тады яны яшчэ ня ведалі, што ў гісторыі пачынаецца абсалютна новая эпоха, а папярэднюю спэцыялісты акрэсьляць як адну з самых крывавых, назваўшы яе сталінізмам, якая паглынула дзясяткі мільёнаў чалавечых ахвяр.

Валеры Саўко

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт