Logo Polskiego Radia
Print

Толькі 21% палякаў з сымпатыяй адносяцца да беларусаў – апытаньне

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.03.2018 10:56
У сваю чаргу 32% палякаў адчуваюць антыпатыю да жыхароў Беларусі.
www.gants.by

Адна з буйнейшых польскіх сацыялягічных лябараторый CBOS апублікавала апошняе апытаньне грамадзкай думкі, датычнае этнічных сымпатый і антыпатый палякаў. Згодна зь ім, 21% палякаў з сымпатыяй адносяцца да беларусаў, 32% рэспандэнтаў адчуваюць антыпатыю. У сваю чаргу ў 31% палякаў нэйтральныя адносіны да беларусаў, а 16% не змаглі вызначыцца з адказам.
Найбольш цёпла палякі адносяцца да чэхаў і італьянцаў (44%), амэрыканцаў і брытанцаў (43%), славакаў і вугорцаў (42%), гішпанцаў (40%) і нарвэжцаў (38%).
У сваю чаргу найбольш нэгатыўнае стаўленьне да арабаў (62%), цыганоў (59%), расейцаў (49%), украінцаў (40%), немцаў (36%) і габрэяў (33%).
У сваю чаргу найбольш нэйтральна палякі адносяцца да японцаў, летувісаў, латышоў, грэкаў, швэдаў і французаў.

Адна з буйнейшых польскіх сацыялягічных лябараторый CBOS апублікавала апошняе апытаньне грамадзкай думкі, датычнае этнічных сымпатый і антыпатый палякаў.

Згодна зь ім, 21% палякаў з сымпатыяй адносяцца да беларусаў, 32% рэспандэнтаў адчуваюць антыпатыю. У сваю чаргу ў 31% палякаў нэйтральныя адносіны да беларусаў, а 16% не змаглі вызначыцца з адказам.

Найбольш цёпла палякі адносяцца да чэхаў і італьянцаў (44%), амэрыканцаў і брытанцаў (43%), славакаў і вугорцаў (42%), гішпанцаў (40%) і нарвэжцаў (38%).

У сваю чаргу найбольш нэгатыўнае стаўленьне да арабаў (62%), цыганоў (59%), расейцаў (49%), украінцаў (40%), немцаў (36%) і габрэяў (33%).

У сваю чаргу найбольш нэйтральна палякі адносяцца да японцаў, летувісаў, латышоў, грэкаў, швэдаў і французаў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт