Сі Цьзіньпін зможа кіраваць Кітаем пажыцьцёва
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
11.03.2018 13:11
У КНР былі адмененыя абмежаваньняў на тэрмін паўнамоцтваў прэзыдэнта.
Сі Цьзіньпін зможа кіраваць Кітаем пажыцьцёва. PAP/EPA/WU HONG
Сі Цьзіньпін зможа кіраваць Кітаем пажыцьцёва
У КНР былі адмененыя абмежаваньняў на тэрмін паўнамоцтваў прэзыдэнта.
Кітайскі парлямэнт падтрымаў зьмены ў Канстытуцыю, датычныя ліквідацыі абмежаваньняў на тэрмін паўнамоцтваў прэзыдэнта. Гэта азначае, што лідар КНР Сі Цьзіньпін, з дазволу членаў партыі, можа кіраваць краінай нават пажыцьцёва.
Абмежаваньне да двух пяцігадовых тэрмінаў знаходжаньня на пасадзе прэзыдэнта КНР было ўведзенае пасьля сьмерці Мао Цзэдуна ў 1976 годзе.
Пляны адмены гэтых абмежаваньняў выклікалі крытыку ў сацыяльных сетках. Аднак яе хутка падавіла цэнзура.
Камуністычная партыя Кітая лічыць, што ліквідацыя абмежаваньняў на тэрмін прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў умацуе дзяржаву. Кітайскія ўрадавыя СМІ, пераконваюць, што гэта не азначае, што Сі Цьзіньпін будзе кіраваць Кітаем да канца свайго жыцьця.
аз