"Рускі мір" прывівае любоў да Расеі сярод польскіх школьнікаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        09.03.2018 14:02
                    
                                 
                
                
                    У Слупску працуе Цэнтар расейскай культуры і мовы, якая фінансуецца Фондам "Рускі мір". 
                
                
                    
                        
Слупск, Палац Паморскіх князёўwww.slupsk.pl, fot.Michał Słupczewski 
                     
                
                
                
               
                
                         У Слупску на Балтыйскім моры працуе Цэнтар расейскай культуры і мовы. Арганізацыя фінансуецца Фондам "Рускі мір". Фонд лічыцца адным з самых магутных органаў прапаганды Крамля. Яго ўзначальвае былы намесьнік кіраўніка КДБ і ўнук вядомага Вячаслава Молатава, – паведамляе «Gazeta Polska».
Выданьне абвінавачвае арганізацыю ў тым, што яна шырыць расейскую прапаганду сярод польскіх дзяцей.
Паводле газэты, заняткі  "Сустрэча за чаем", майстар-клясы "Народнае мастацтва дэкарыраваньня фарфору", "Масьленіца", "Тур па Маскве", 80-ты юбілей Валянціны Церашковай толькі з выгляду нявінныя.
Праблема заключаецца ў тым, што яны прывіваюць сярод польскіх школьнікаў любоў да Расеі, якая  ж у цяперашні час зьяўляецца агрэсарам у Грузія, Украіне, Малдове.
Адпаведна дакладу, падрыхтаваным Цэнтрам эўрапейскіх дасьледаваньняў Вільфрэда Мартэнса, "Рускі мір" - гэта прапагандысцкае агенцтва, якое здабывае прыхільнасьць у аўтарытэтных эўрапейскіх колах.
Gazeta Pоlska/яс