Дональд Трамп увёў пошліну на імпарт сталі і алюмінію
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
09.03.2018 11:32
Польшча магчыма, будзе выключана з мыта на прадаваныя ў ЗША сталь і алюміній.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Hans/pixabay.com/CC0 Public Domain
Польшча магчыма, будзе выключана з мытных аплат на сталь і алюміній, таму што знаходзіцца сярод краін, якія выдаткоўваюць на абарону больш за 2% ВУП. Такіх інвэстыцый вымагае NATO. Гэтую інфармацыю радыёстанцыя RFM атрымала ад Эўрапейскай асацыяцыі вытворцаў сталі EUROFER.
Францыя, Вялікабрытанія, Канада і Бразылія раскрытыкавалі ЗША за ўвядзеньне пошліны на імпарт сталі і алюмінію.
Міністар фінансаў Францыі Ле Мэр сказаў, што ягоная краіна будзе ацэньваць уплыў мыта на сваю эканоміку і разгледзіць, якія дзеяньні распачаць па гэтым пытаньні.
Міністар гандлю Вялікабрытаніі Лаям Фокс таксама выступіў з крытыкай рашэньня прэзыдэнта ЗША. Фокс сказаў, што ён мае намер на наступным тыдні наведаць Злучаныя Штаты і на сустрэчы з афіцыйнымі асобамі ЗША разгледзець пытаньне аб магчымых мытных ільготах для краін, якія зьяўляюцца саюзьнікамі Злучаных Штатаў.
У выніку дзейнасьці лабістаў, Канада, якая зьяўляецца найбуйнейшым імпарцёрам сталі ў ЗША, ня будзе абкладацца мытнай пошлінай адразу пасьля ажыцьцяўленьня амэрыканскага рэгуляваньня. Канадзкі бок будзе працягваць свае намаганьні па поўнай адмене пошлін.
Бразылія выдала заяву, што краіна будзе прымаць «усе неабходныя меры ў мэтах абароны сваіх інтарэсаў». Бразылія зьяўляецца другім па велічыні экспарцёрам сталі ў ЗША пасьля Канады.
Прэзыдэнт Дональд Трамп падпісаў пастанову аб увядзеньні пошліны на імпарт сталі і алюмінію ў ЗША. Рашэньне патлумачыў клопатам пра бясьпеку краіны і дабрабыn Злучаных Штатаў.
Імпартная сталь у Злучаных Штатах будзе абкладацца 25-працэнтнай пошлінай. Імпартная пошліна на алюміній будзе складаць 10 адсоткаў.
яс