МЗС правярае акалічнасьці ўцечкі сакрэтнай нататкі польскай амбасады ў Вашынгтоне
Міністэрства замежных спраў паясьняе, ці падчас уцечкі сакрэтнага дакумэнту не дайшло да злачынства.
Міністэрства замежных спраў Польшчы пачало прававыя меры ў сувязі з публікацыяй парталу onet.pl. Гаворка ідзе пра дакумэнт, выдадзены 20 лютага польскай амбасадай у Вашынгтоне.
Партал паведаміў, што валодае дакумэнтам, які сьведчыць аб крызісе ў дыпляматычных адносінах паміж Польшчай й ЗША, аднак ня можа яго апублікаваць, паколькі гэта азначала б выяўленьне крыніцы яго атрыманьня. Таму onet.pl заклікаў, каб гэта Міністэрства замежных спраў Польшчы апублікавала нататку.
МЗС тлумачыць, што дакумэнт мае сакрэтны й службовы характар і таму апублікаваны быць ня можа. Адначасова міністэрства паведаміла, што распачало дзеяньні з мэтай праверкі, ці падчас уцечкі сакрэтнага дакумэнту не дайшло да злачынства.
Нагадаем, дзяржаўным чыноўнікам, якія раскрываюць сакрэтную службовую інфармацыю пагражае да пазбаўленьне волі тэрмінам да 3 гадоў.
аз
Міністэрства замежных спраў Польшчы пачало прававыя дзеяньні ў сувязі з публікацыяй парталу onet.pl. Гаворка ідзе пра дакумэнт, выдадзены 20 лютага польскай амбасадай у Вашынгтоне.
Партал паведаміў, што валодае дакумэнтам, які сьведчыць аб крызісе ў дыпляматычных адносінах паміж Польшчай i ЗША, аднак ня можа яго апублікаваць, паколькі гэта азначала б выяўленьне крыніцы яго атрыманьня. Таму onet.pl заклікаў, каб гэта Міністэрства замежных спраў Польшчы апублікавала нататку.
МЗС тлумачыць, што дакумэнт мае сакрэтны й службовы характар, і таму апублікаваны быць ня можа. Адначасова міністэрства паведаміла, што распачало дзеяньні з мэтай праверкі, ці падчас уцечкі сакрэтнай інфармацыі не дайшло да злачынства.
Нагадаем, дзяржаўным чыноўнікам, якія раскрываюць сакрэтную службовую інфармацыю, пагражае пазбаўленьне волі тэрмінам да 3 гадоў.
аз