Logo Polskiego Radia
Print

„Fake news пра санкцыі ЗША супраць Польшчы - спроба выклікаць хваляваньне”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.03.2018 12:00
„Гэта паказвае, якога віду інфармацыйная вайна ў цяперашні час праводзіцца супраць польскага ўраду”.
PiS-Politiker Jacek SasinPiS-Politiker Jacek SasinBild: W.Kusiński/Polskie Radio

„Fake news пра санкцыі ЗША супраць Польшчы - спроба выклікаць хваляваньне”
Кіраўнік Пастаяннага камітэта Рады міністраў Яцэк Сасін (Jacek Sasin), пракамэнтараваў інфармацыю onet.pl.
„Я канстатую ўся апэрацыя (па дэзінфармацыі –рэд.) была вельмі добра падрыхтаваная. Гэта была спроба нанесьці ўдар па польскім урадзе й спроба выклікаць хваляваньне ў польскім грамадзтве, паколькі мы вельмі цэнім добрыя адносіны са Злучанымі Штатамі Амэрыкі, як гарантыю нашай бясьпекі”, - такім чынам кіраўнік Пастаяннага камітэта Рады міністраў Яцэк Сасін (Jacek Sasin) пракамэнтараваў паведамленьні заснаванага за нямецкі капітал парталу Onet.pl аб амэрыканскіх дыпляматычных санкцыях супраць Польшчы.
„Гэта паказвае, якога віду інфармацыйная вайна ў цяперашні час праводзіцца супраць польскага ўраду. Учора, гэта была „навіна дня” ва ўсіх польскіх СМІ. Яна выйшла з аднаго інтэрнэт-партала, які, як пазьней аказалася, ня меў ніякіх дакумэнтаў, на якія спасылаўся. Увечары прыйшло абвяржэньне й мы ведаем, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасьці. Гэта аднак не перашкодзіла лідарам апазыцыі ўвесь дзень крытыкаваць улады”, - адзначыў Сасін.
Нагадаем, паводле паведамленьняў парталу Onet.pl, амэрыканцы ўвялі супраць польскіх уладаў дыпляматычныя санкцыі, то бок да вырашэньня сумневаў наконт Закону аб Інстытуце нацыянальнай памяці прадстаўнікі найвышэйшых уладаў ЗША быццам бы ня будуць сустракацца са сваімі польскімі калегамі.
аз

„Я канстатую, што ўся апэрацыя (па дэзінфармацыі - рэд.) была вельмі добра падрыхтаваная. Гэта была спроба нанесьці ўдар па польскім урадзе й спроба выклікаць хваляваньне ў польскім грамадзтве, паколькі мы вельмі цэнім добрыя адносіны са Злучанымі Штатамі Амэрыкі як гарантыю нашай бясьпекі”, - такім чынам кіраўнік Пастаяннага камітэту Рады міністраў Яцэк Сасін (Jacek Sasin) пракамэнтараваў паведамленьні парталу Onet.pl аб амэрыканскіх дыпляматычных санкцыях супраць Польшчы.

„Гэта паказвае, якога віду інфармацыйная вайна ў цяперашні час праводзіцца супраць польскага ўраду. Учора гэта была „навіна дня” ва ўсіх польскіх СМІ. Яна выйшла з аднаго інтэрнэт-парталу, які, як пазьней аказалася, ня меў ніякіх дакумэнтаў, на якія спасылаўся. Увечары прыйшло абвяржэньне й мы ведаем, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасьці. Гэта аднак не перашкодзіла лідарам апазыцыі ўвесь дзень крытыкаваць улады”, - адзначыў Сасін.

Нагадаем, паводле паведамленьняў парталу Onet.pl, амэрыканцы ўвялі супраць польскіх уладаў дыпляматычныя санкцыі - то бок да вырашэньня сумневаў наконт Закону аб Інстытуце нацыянальнай памяці прадстаўнікі найвышэйшых уладаў ЗША быццам бы ня будуць сустракацца са сваімі польскімі калегамі.

Адзін з буйнейшых польскіх парталаў Onet.pl зьяўляецца ўласнасьцю нямецка-швэйцарскага мэдыя-канцэрну Ringier Axel Springer AG.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт