Logo Polskiego Radia
Print

78 гадоў таму Сталін прыняў рашэньне расстраляць польскіх афіцэраў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.03.2018 11:59
5 сакавіка 1940 году быў падпісаны прыговор на больш чым 22 тыс. палякаў, узятых у палон у 1939 годзе.
Іосіф СталінІосіф СталінPhoto: wikipedia.org/Unknown/Public Domain

78 гадоў таму кіраўніцтва Савецкага Саюза прыняло рашэньне расстраляць польскіх афіцэраў, паліцыянтаў ды чыноўнікаў. 5 сакавіка 1940 году Іосіф Сталін і члены Палітбюро ЦК КПСС прысудзілі да сьмерці больш за 22 тыс. палякаў, узятых у палон у 1939 годзе пасьля нападу Чырвонай Арміі на Польшчу.
На працягу дзесяцігодзьдзяў СССР фальсыфікаваў гістарычныя факты, ускладаючы віну за расстрэл польскіх афіцэраў на гітлераўскую Нямеччыну. Толькі ў канцы 1980-х гадоў на хвалі Перабудовы былі апублікаваныя першыя матэрыялы, датычныя адказнасьці за злачынства Сталіна й тагачаснай савецкай вярхушкі.
Паводле гісторыка Расейскай акадэміі навук Натальлі Лебедзевай, якая была адным зь першых спэцыялістаў, што заняліся дасьледаваньнем тэмы расстрэлу палякаў, афіцыйна пастанову пра забойства ваеннапалонных прыняло Палітбюро, хоць неафіцыйна гэта была ініцыятыва й рашэньне Сталіна.
У польскую гістарыяграфію гэтая трагедыя ўвайшла пад назвай Катынскае злачынства – ад назвы вёскі Катынь у Смаленскай вобласьці – адным зь некалькіх населеных пунктаў на тэрыторыі СССР, дзе адбываліся расстрэлы.
На пачатку 1990-х гадоў Масква афіцыйна прызнала адказнасьць за Катынскае злачынства. Была створаная сьледчая група, якая занялася высьвятленьнем абставінаў забойства польскіх афіцэраў.
У 2004 годзе сьледзтва было закрытае без паведамленьня прычын. У 2010 годзе Дзяржаўная дума Расеі прыняла рэзалюцыю, у якой папрасіла ў палякаў прабачэньня за Катынскае злачынства. Да гэтага часу расейскія ўлады не згаджаюцца на аднаўленьне сьледзтва й юрыдычную рэабілітацыю ахвяр НКВД.

78 гадоў таму кіраўніцтва Савецкага Саюза прыняло рашэньне расстраляць польскіх афіцэраў, паліцыянтаў ды чыноўнікаў. 5 сакавіка 1940 году Іосіф Сталін і члены Палітбюро ЦК КПСС прысудзілі да сьмерці больш за 22 тыс. палякаў, узятых у палон у 1939 годзе пасьля нападу Чырвонай Арміі на Польшчу.

На працягу дзесяцігодзьдзяў СССР фальсыфікаваў гістарычныя факты, ускладаючы віну за расстрэл польскіх афіцэраў на гітлераўскую Нямеччыну. Толькі ў канцы 1980-х гадоў на хвалі Перабудовы былі апублікаваныя першыя матэрыялы, датычныя адказнасьці за злачынства Сталіна й тагачаснай савецкай вярхушкі.

Паводле гісторыка Расейскай акадэміі навук Натальлі Лебедзевай, якая была адным зь першых спэцыялістаў, што заняліся дасьледаваньнем тэмы расстрэлу палякаў, афіцыйна пастанову пра забойства ваеннапалонных прыняло Палітбюро, хоць неафіцыйна гэта была ініцыятыва й рашэньне Сталіна.

У польскую гістарыяграфію гэтая трагедыя ўвайшла пад назвай Катынскае злачынства – ад назвы вёскі Катынь у Смаленскай вобласьці – адным зь некалькіх населеных пунктаў на тэрыторыі СССР, дзе адбываліся расстрэлы.

На пачатку 1990-х гадоў Масква афіцыйна прызнала адказнасьць за Катынскае злачынства. Была створаная сьледчая група, якая занялася высьвятленьнем абставінаў забойства польскіх афіцэраў.

У 2004 годзе сьледзтва было закрытае без паведамленьня прычын. У 2010 годзе Дзяржаўная дума Расеі прыняла рэзалюцыю, у якой папрасіла ў палякаў прабачэньня за Катынскае злачынства.

Да гэтага часу расейскія ўлады не згаджаюцца на аднаўленьне сьледзтва й юрыдычную рэабілітацыю ахвяр НКВД.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт