Статкевіч і Афнагель будуць ладзіць шэсьце на 25 сакавіка
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
05.03.2018 08:56
Прадстаўнік «Эўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель заявіў у «Фэйсбуку», што зьбіраецца ўдзельнічаць у сьвяточным шэсьці на Дзень Волі.
Рада БНРcommons.wikimedia.org/Public Domain CC0
«Улады вымушаныя ісьці на саступкі па Дню Волі й пойдуць на іх. Але для гэтага патрэбная цьвёрдая й рашучая пазыцыя ўсіх арганізатараў акцыі 25 Сакавіка. Палітычны складнік сьвяткаваньня #БНР100 – масавае сьвяточнае шэсьце па цэнтральным праспэкце Менска – гэта дэманстрацыя нашай гатоўнасьці бараніць незалежнасьць краіны. Пакуль што мы можам мірным шляхам пераканаць ворагаў Беларусі, што сюды лезьці ня варта. Калі не праявім цьвёрдасьці, сьвяткаваць у хуткім часе ня будзе чаго», – напісаў дзеяч.
«25 сакавіка будзе й сьвяточны канцэрт, і сьвяточная дэманстрацыя, – мяркуе ён, – Ніхто не забароніць кожнаму з нас адзначыць наш Дзень Волі так, як мы хочам. Рыхтуйце сьцягі й добры настрой!»
Такой жа пазыцыі прытрымліваецца палітык Мікола Статкевіч і ягоныя прыхільнікі.
Большасьць апазыцыйных партый і рухаў дамовіліся праводзіць 25 сакавіка сьвяточны канцэрт каля Опэрнага тэатру ў Менску.
«Улады вымушаныя ісьці на саступкі па Дню Волі й пойдуць на іх. Але для гэтага патрэбная цьвёрдая й рашучая пазыцыя ўсіх арганізатараў акцыі 25 Сакавіка. Палітычны складнік сьвяткаваньня #БНР100 – масавае сьвяточнае шэсьце па цэнтральным праспэкце Менска – гэта дэманстрацыя нашай гатоўнасьці бараніць незалежнасьць краіны. Пакуль што мы можам мірным шляхам пераканаць ворагаў Беларусі, што сюды лезьці ня варта. Калі не праявім цьвёрдасьці, сьвяткаваць у хуткім часе ня будзе чаго», – напісаў дзеяч.
«25 сакавіка будзе й сьвяточны канцэрт, і сьвяточная дэманстрацыя, – мяркуе ён, – Ніхто не забароніць кожнаму з нас адзначыць наш Дзень Волі так, як мы хочам. Рыхтуйце сьцягі й добры настрой!».

наша ніва/вс