Logo Polskiego Radia
Print

„Воўчым сьледам - прабег у памяць „выклятых” жаўнераў”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.03.2018 14:11
Прабегі заплянаваныя ў 333 гарадах, таксама за межамі краіны.
„Воўчым сьледам - прабег у памяць „выклятых” жаўнераў”.„Воўчым сьледам - прабег у памяць „выклятых” жаўнераў”. PAP/Jacek Turczyk

„Воўчым сьледам - прабег у памяць „выклятых” жаўнераў”
Прабегі заплянаваныя ў 333 гарадах, таксама за межамі краіны.
Сёньня па ўсёй Польшчы адбываюцца бегавыя падзеі ў гонар жаўнераў польскага антыкамуністычнага падпольля. У Варшаве ў прабегу пад назовам „Воўчым сьледам” прыняло ўдзел больш за 3 тысячы чалавек. Удзельнікі павінны пераадолець трасу ад 5 да 10 кілямэтраў.
Акцыя „Воўчым сьледам - прабег у памяць „выклятых” жаўнераў” сёлета праходзіць ужо шосты раз. Прабегі заплянаваныя ў 333 гарадах, у тым ліку таксама за межамі краіны. Паводле прэс-сакратара Барбары Канарскай (Barbara Konarska), сёлета намер удзельнічаць у мерапрыемстве пацьвердзілі агулам каля 70 тысяч чалавек.
Прабег адбываецца таксама па-за межамі краіны, напрыклад, у Лёндане, Вене, Вільні, Чыкага й Нью-Ёрку.
Традыцыйна прабег суправаджаюць многія іншыя мерапрыемствы. Арганізатары падрыхтавалі паказы фільмаў пра антыкамуністычнае падпольле ў Польшчы, спаборніцтвы па стральбе, палявыя гульні й сустрэчы з вэтэранамі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт