Logo Polskiego Radia
Print

Кітайцам не падабаюцца пляны ЗША па ўвядзеньні мыта на сталь

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.03.2018 15:28
Раней таксама Эўракамісія папярэдзіла ЗША, што ў адказ прыме адэкватныя меры.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Hans/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кітайцам не падабаюцца пляны ЗША па ўвядзеньні мыта на сталь
Раней таксама Эўракамісія папярэдзіла ЗША, што ў адказ прыме адэкватныя меры.
Кітайцы ня хочуць гандлёвай вайны са Злучанымі Штатамі Амэрыкі, але яны будуць абараняць свае інтарэсы, сказаў намесьнік міністра замежных спраў Кітая.
Прэзыдэнт Дональд Трамп паведаміў, што на будучым тыдні ЗША ўвядуць мутныя стаўкі на імпарт сталі й алюмінію. Гэтыя меры закрануць таксама кітайскіх вытворцаў.
Віцэ-міністар Чжан Есуй, папярэдзіў, што рашэньне Вашынгтона можа адмоўна паўплываць на адносіны паміж Кітаем і Злучанымі Штатамі Амэрыкі.
Хоць, паводле камэнтатараў, экспарт кітайскай сталі й алюмінію ў ЗША складае ледзь некалькі адсоткаў ад агульнага аб'ёму імпарту сыравіны ў ЗША, то пасьля прыходу да ўлады Дональда Трампа гандлёвыя спрэчкі паміж Пэкінам - Вашынгтонам абвастраюцца.
Прэзыдэнт ЗША пераконвае, што ўвядзеньне 25% мытных ставак на сталь, дазволіць захаваць працоўныя месцы амэрыканцаў.
Кітайскія ўлады ўжо заявілі, што яны маюць намер сумесна зь іншымі краінамі абараняць свае інтарэсы.
Таксама Эўрапейская камісія заявіла, што прыме адэкватныя меры ў адказ на ўвядзеньне ЗША мытных ставак на сталь і алюміній. У сваёй заяве Жан-Клёд Юнкер напісаў, што Эўразьвяз ня будзе бязьдзейна прыглядацца несправядлівым мерам, якія ўжываюцца ў дачыненьні да эўрапейскай прамысловасьці, і якія зьяўляюцца пагрозай для тысячаў працоўных месцаў.
аз

Кітайцы ня хочуць гандлёвай вайны са Злучанымі Штатамі Амэрыкі, але яны будуць абараняць свае інтарэсы, сказаў намесьнік міністра замежных спраў Кітая.

Прэзыдэнт Дональд Трамп паведаміў, што на будучым тыдні ЗША ўвядуць мутныя стаўкі на імпарт сталі й алюмінію. Гэтыя меры закрануць таксама кітайскіх вытворцаў.

Віцэ-міністар Чжан Есуй, папярэдзіў, што рашэньне Вашынгтона можа адмоўна паўплываць на адносіны паміж Кітаем і Злучанымі Штатамі Амэрыкі.

Хоць, паводле камэнтатараў, экспарт кітайскай сталі й алюмінію складае ледзь некалькі адсоткаў ад агульнага аб'ёму экспарту ў ЗША, то пасьля прыходу да ўлады Дональда Трампа гандлёвыя спрэчкі паміж Пэкінам - Вашынгтонам абвастраюцца.

Прэзыдэнт ЗША пераконвае, што ўвядзеньне 25% мытных ставак на сталь, дазволіць захаваць працоўныя месцы амэрыканцаў.

Кітайскія ўлады ўжо заявілі, што яны маюць намер сумесна зь іншымі краінамі абараняць свае інтарэсы.

Таксама Эўрапейская камісія заявіла, што прыме адэкватныя меры ў адказ на ўвядзеньне ЗША мытных ставак на сталь і алюміній. У сваёй заяве Жан-Клёд Юнкер напісаў, што Эўразьвяз ня будзе бязьдзейна прыглядацца несправядлівым мерам, якія ўжываюцца ў дачыненьні да эўрапейскай прамысловасьці, і якія зьяўляюцца пагрозай для тысячаў працоўных месцаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт