У Бэльгіі арыштоўваюць бяздомных
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
03.03.2018 14:30
Гэта робяць для іх бясьпекі і абароны ад сьмерці.
Ілюстрацыйнае фотаPhoto: Feans/flickr.com/Commercial use allowed
З-за халоднага надвор'я ў Бэльгіі гарады і муніцыпалітэты вырашаюць прымусам прыводзіць бяздомных у прытулкі.
Бяздомныя, якія не згаджаюцца правесьці ноч у абаграваных памяшканьнях, зьмяшчаюцца пад варту паліцыяй. Такіх выпадкаў было ўжо больш дзесяці.
Мясцовыя ўлады, якія ўвялі арышт для бяздомных тлумачаць, што яны абавязаныя гарантаваць бясьпеку і прадастаўляць дапамогу тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Ноч на вуліцы ў мінус дзесяць градусаў нясе рызыку сьмерці ад пераахаладжэньня. Так званае адміністрацыйнае затрыманьне дзейнічае з 20 гадзіны да 7 раніцы і працягнецца да наступнага тыдня.
яс