МНА адхіляе закіды апазыцыі пра злоўжываньне дзяржаўнымі грашыма
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        03.03.2018 11:03
                    
                                 
                
                
                    Гэта адказ на інфармацыю апазыцыі, што ніхто не выдаваў настолькі многа як міністар Антоні Мацярэвіч.
                
                
                    
                        
марыюш БлашчакPhoto: polskieradio.pl/trojka
                     
                
                
                
               
                
                         Адным з першых рашэньняў новага міністра нацыянальнай абароны Марыюша Блашчака было скарачэньне ўдвая ліку плацежных картак, якімі карысталіся чыноўнікі. Цяпер пры дазволе Міністэрства абароны, выкарыстоўваць карткі могуць толькі 12 чалавек – заявіла міністэрства. «Атрымалі іх, адказныя за арганізацыю замежных візытаў афіцыйных дэлегацый, а таксама работнікі, якія займаюцца дробнымі рамонтамі будынку міністэрства», – ўдакладніла МНА.
Агульная колькасьць картак у 2016 годзе склала 830, у той час як у першай палове 2017 года - 733.
Гэта адказ на інфармацыю апазыцыі, што ніхто не выдаваў настолькі многа як былы міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч. За Мацярэвіча, у 2016 годзе і 2017 г. супрацоўнікі МНА выдаткавалі з картак 15 млн злотых (3,5 млн эўра).
Міністэрства абароны паведаміла, што агульная колькасьць картак, і сума, выдаткаваная ў гадах 2016-2017, датычацца ў цэлым узброеных сіл, а не толькі міністэрства.
У сваю чаргу, былы міністар абароны Антоні Мацярэвіч сказаў, што раней у 2015 годзе, міністар абароны з Грамадзянскай плятформы Тамаш Сямоняк  (Tomasz Siemoniak) выдаў на 24 тысячы эўра больш чым у 2016 годзе, калі ён кіраваў міністэрствам.
яс