Logo Polskiego Radia
Print

Польшча апынулася ў групе краін ЭЗ з найменшым беспрацоўем

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.03.2018 13:38
Летась польскія прадпрымальнікі выказалі намер працаўладкаваць больш за 1 мільён 800 тысяч іншаземцаў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча апынулася ў групе краін ЭЗ з найменшым беспрацоўем
Летась польскія прадпрымальнікі выказалі намер працаўладкаваць больш за 1 мільён 800 тысяч іншаземцаў.
Паводле Эўростату (эўразьвязаўскага статыстычнага ўпраўленьня), у студзені ўзровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 4,5%. Такім чынам краіна апынулася на сёмым месцы сярод краінай ЭЗ з найменшай колькасьцю беспрацоўных. Сярэдняя па беспрацоўі ў 28 краінах Эўразьвязу склала 7,3%.
Паводле намеśніка міністра па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Станіслава Швэда (Stanisław Szwed), працаўнікі ў Польшчы апынуліся ў камфортнай сытуацыі, паколькі яны могуць выбіраць сярод прапановаў і весьці перамовы наконт заработнай платы.
У сваю чаргу прадпрымальнікі сталі шукаць супрацоўнікаў сярод грамадзян іншых краінаў, у тым ліку ня толькі грамадзян бліжэйшых суседзяў, але таксама такіх, як Банглядэш, Нэпал і Індыя.
Паводле дадзеных міністэрства, у мінулым годзе польскія прадпрымальнікі перадалі ў службы занятасьці заявы аб намеры працаўладкаваньня больш за 1 мільёна 800 тысяч іншаземцаў, у асноўным украінцаў, беларусаў, расейцаў, малдаванаў, грузінаў і грамадзян Армэніі.
Гэта амаль на 40% больш, чым у 2016 годзе.
аз

Паводле Эўрaстату (эўразьвязаўскага статыстычнага ўпраўленьня), у студзені ўзровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 4,5%. Такім чынам краіна апынулася на сёмым месцы сярод краінай ЭЗ з найменшай колькасьцю беспрацоўных. Сярэдняя па беспрацоўі ў 28 краінах Эўразьвязу склала 7,3%.

Паводле намеśніка міністра па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Станіслава Швэда (Stanisław Szwed), працаўнікі ў Польшчы апынуліся ў камфортнай сытуацыі, паколькі яны могуць выбіраць сярод прапановаў і весьці перамовы наконт заработнай платы.

У сваю чаргу прадпрымальнікі сталі шукаць супрацоўнікаў сярод грамадзян іншых краінаў, у тым ліку ня толькі грамадзян бліжэйшых суседзяў, але таксама такіх, як Банглядэш, Нэпал і Індыя.

Паводле дадзеных міністэрства, у мінулым годзе польскія прадпрымальнікі перадалі ў службы занятасьці заявы аб намеры працаўладкаваньня больш за 1 мільёна 800 тысяч іншаземцаў, у асноўным украінцаў, беларусаў, расейцаў, малдаванаў, грузінаў і грамадзян Армэніі.

Гэта амаль на 40% больш, чым у 2016 годзе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт