Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ адкажа ЗША на ўвядзеньне мыта на эўрапейскую сталь

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.03.2018 13:15
ЭЗ можа ўвесьці высокія мытныя стаўкі бурбон, апэльсінавы сок і малочныя прадукты з ЗША.
Kіраўнік Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер. Kіраўнік Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер. PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

ЭЗ адкажа ЗША на ўвядзеньне мыта на эўрапейскую сталь
ЭЗ можа ўвесьці высокія мытныя стаўкі бурбон, апэльсінавы сок і малочныя прадукты з ЗША.
Эўрапейская камісія прыме адэкватныя меры ў адказ на ўведзеньне ЗША мытных стаўкі на сталь і алюміній. Брусэль у бліжэйшыя дні прадставіць прапановы па гэтай справе.
Нагадаем, прэзыдэнт Дональд Трамп абвясьціў, што на наступным тыдні ЗША ўвядуць мытныя стаўкі на на сталь і алюміній з Эўропы, каб дапамагчы амэрыканскім кампаніям, якія, паводле яго, пацярпелі ў выніку нядобрасумленных гандлёвых пагадненьняў.
Магчымасьць увядзеньня амэрыканцамі мыта на сталь ужо некалькі месяцаў непакоіць Эўропу. Прадстаўнікі ЭЗ заявілі, што яны гатовыя змагацца з эканамічны пратэкцыянізмам ЗША.
Цяпер кіраўнік Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер назваў рашэньне прэзыдэнта Трампа відавочным умяшальніцтвам з мэтай абараніць амэрыканскую прамысловасьць. Ён выказаў шкадаваньне й паабяцаў рашучы адказ.
У сваёй заяве Жан-Клёд Юнкер напісаў, што Эўразьвяз ня будзе бязьдзейна прыглядацца несправядлівым мерам, якія ўжываюцца ў дачыненьні да эўрапейскай прамысловасьці, і якія зьяўляюцца пагрозай для тысячаў працоўных месцаў.
Паводле ранейшых неафіцыйных інфармацыяў, калі Дональд Трамп закрые амэрыканскі рынак для эўрапейскай сталі, то ЭЗ увядзе высокае мыта на бурбон, апэльсінавы сок і малочныя прадукты.
аз

Эўрапейская камісія прыме адэкватныя меры ў адказ на ўведзеньне ЗША мытных ставaк на сталь і алюміній. Брусэль у бліжэйшыя дні прадставіць прапановы па гэтай справе.

Нагадаем, прэзыдэнт Дональд Трамп абвясьціў, што на наступным тыдні ЗША ўвядуць мытныя стаўкі на сталь і алюміній з Эўропы, каб дапамагчы амэрыканскім кампаніям, якія, паводле яго, пацярпелі ў выніку нядобрасумленных гандлёвых пагадненьняў.

Магчымасьць увядзеньня амэрыканцамі мыта на сталь ужо некалькі месяцаў непакоіць Эўропу. Прадстаўнікі ЭЗ заявілі, што яны гатовыя змагацца з эканамічны пратэкцыянізмам ЗША.

Цяпер кіраўнік Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер назваў рашэньне прэзыдэнта Трампа відавочным умяшальніцтвам з мэтай абараніць амэрыканскую прамысловасьць. Ён выказаў шкадаваньне й паабяцаў рашучы адказ.

У сваёй заяве Жан-Клёд Юнкер напісаў, што Эўразьвяз ня будзе бязьдзейна прыглядацца несправядлівым мерам, якія ўжываюцца ў дачыненьні да эўрапейскай прамысловасьці, і якія зьяўляюцца пагрозай для тысячаў працоўных месцаў.

Паводле ранейшых неафіцыйных інфармацыяў, калі Дональд Трамп закрые амэрыканскі рынак для эўрапейскай сталі, то ЭЗ увядзе высокае мыта на бурбон, апэльсінавы сок і малочныя прадукты.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт