Кантактная група па Ўкраіне рыхтуе пытаньне аб абсалютным перамір'і
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        02.03.2018 07:31
                    
                                 
                
                
                    Марцін Сайдзік заклікаў бакі захоўваць міжнародныя прынцыпы недатыкальнасьці мэдпэрсаналу.
                
                
                    
                        
ДанбасAliaksandr Papko/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                          Трохбаковая кантактная група па ўрэгуляваньні сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны рыхтуе пытаньне аб абсалютным перамір'і. Аб гэтым 28 лютага, адказваючы на пытаньні журналістаў, паведаміў спэцпрадстаўнік АБСЭ ў ТКГ Марцін Сайдзік, перадае агенцтва Бэлта.
„Рыхтуем гэта пытаньне. Але такое рашэньне яшчэ не прынятае”, - сказаў Марцін Сайдзік. Пры пошуку мірных рашэньняў канфлікту на ўсходзе Ўкраіны адной з галоўных задач ТКГ застаецца забесьпячэньне бясьпекі й неабходных жыцьцёвых умоў для грамадзянскага насельніцтва.
Дыплямат таксама зьвярнуў увагу на нядаўняе паведамленьне аб абстрэлах аўтамабіля мэдыцынскай дапамогі. Ён заклікаў бакі захоўваць міжнародныя прынцыпы недатыкальнасьці мэдпэрсаналу.
belta.by/аз