Лідараў ПНР пазбавяць прывілеяў
Сёньня ўрад прыняў праект Закона аб паніжэньні ў званьні былых супрацоўнікаў службаў бясьпекі ПНР.
Польскі ўрад прыняў праект Закона аб паніжэньні ў званьні былых супрацоўнікаў службаў бясьпекі ПНР. Новыя правілы дазволяць панізіць у званьні, між іншым, былога кіраўніка ПНР генэрала Войцеха Ярузэльскага (Wojciech Jaruzelski) й былога кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў Польскай Народнай Рэспублікі генэрала Чэслава Кішчака (Czesław Kiszczak).
Дата правядзеньня паседжаньня, на якім урад прыняў праект, не была выпадковай. Сёньня палякі адзначаюць Нацыянальны Дзень памяці „выклятых” жаўнераў.
Паводле закону, званьняў афіцэра і ўнтэр-афіцэра будуць пазбаўленыя тыя, хто працуючы ў органах дзяржаўнай бясьпекі дзейнічаў з мэтай падтрымкі камуністычнага рэжыму й наносіў шкоду польскай дзяржаве.
Як чытаем у абгрунтаваньні законапраекта, яго мэта, між іншым „даць магчымасьць законнага пазбаўленьня званьня афіцэра, між іншым, Войцеха Ярузэльскага й Чэслава Кішчака”, а таксама іншых супрацоўнікаў службаў бясьпекі ПНР.
Паводле законапраекту, аб пазбаўленьні званьня генэрала й адмірала будзе вырашаць прэзыдэнт, а званьня афіцэра і ўнтэр-афіцэра – міністар нацыянальнай абароны.
Пасьля заканчэньня паседжаньня ўраду прэм’ер Матэвуш Маравецкі падкрэсьліў, што новыя правілы павінны вярнуць краіне асноўны маральны парадак і справядлівасьць.
аз
Польскі ўрад прыняў праект Закона аб паніжэньні ў званьні былых супрацоўнікаў службаў бясьпекі ПНР. Новыя правілы дазволяць панізіць у званьні, між іншым, былога кіраўніка ПНР генэрала Войцеха Ярузэльскага (Wojciech Jaruzelski) й былога кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў Польскай Народнай Рэспублікі генэрала Чэслава Кішчака (Czesław Kiszczak).
Дата правядзеньня паседжаньня, на якім урад прыняў праект, не была выпадковай. Сёньня палякі адзначаюць Нацыянальны Дзень памяці „выклятых” жаўнераў.
Паводле закону, званьняў афіцэра і ўнтэр-афіцэра будуць пазбаўленыя тыя, хто, працуючы ў органах дзяржаўнай бясьпекі, дзейнічаў з мэтай падтрымкі камуністычнага рэжыму й наносіў шкоду польскай дзяржаве.