За сьмерць славацкага журналіста можа адказваць італьянская мафія
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
27.02.2018 10:47
Таую вэрсію агучыў канадзкі журналіст, які гадамі жыве ў Славакіі і працаваў з забітым Янам Куцякам.
PAP/EPA/DAVID DUDUCZ
За сьмерць славацкага журналіста можа адказваць італьянская мафія
Канадзкі журналіст, які гадамі жыве ў Славакіі, Том Нікальсан расказаў СМІ, што за сьмерць Яна Куцяка можа адказваць італьянская мафія, зьвязаная са славацкімі палітыкамі. Нагадаем, у Славакіі застрэлілі 27-гадовага журналіста Яна Куцяка й яго дзяўчыну. Куцяк быў сьмяротна паранены ў грудзі, яго дзяўчына памерла ад стрэлу ў галаву.
Том Нікальсан сьцьвярджае, што ён разам з забітым журналістам працавалі над тэмай прысваеньня на ўсходзе Славакіі эўрапейскіх сродкаў, якія пасьля траплялі ў Італію. Славацкія журналісты ўжо ня першы раз зьвяртаюць увагу на сувязі італьянцаў з мясцовымі палітыкамі.
Выказваньне канадца адрозьніваецца ад тэорыі часткі славацкіх СМІ, паводле якіх забойства можа быць зьвязана з прадпрымальнікам Мар’янам Кочнэрам, якім цікавілася паліцыя і СМІ, і пра якога пісаў забіты журналіст.
Канадзкі журналіст, які гадамі жыве ў Славакіі, Том Нікальсан расказаў СМІ, што за сьмерць Яна Куцяка можа адказваць італьянская мафія, зьвязаная са славацкімі палітыкамі.
Нагадаем, у Славакіі застрэлілі 27-гадовага журналіста Яна Куцяка й яго дзяўчыну. Куцяк быў сьмяротна паранены ў грудзі, яго дзяўчына памерла ад стрэлу ў галаву.

ав