Logo Polskiego Radia
Print

У Славакіі жорстка забілі журналіста й яго дзяўчыну

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.02.2018 16:26
27-гадовы Ян Куцяк спэцыялізаваўся на журналісцкіх расьсьледаваньнях у галіне падатковых махінацый.
Ян Куцяк - фота з профіля газэты Aktuálne.sk, для якой пісаў малады журналіст Ян Куцяк - фота з профіля газэты Aktuálne.sk, для якой пісаў малады журналіст screen/twitter.com/aktualne_sk

У Славакіі застрэлілі 27-гадовага журналіста Яна Куцяка й яго дзяўчыну. Куцяк быў сьмяротна паранены ў грудзі, яго дзяўчына памерла ад стрэлу ў галаву, паведаміла мясцовая паліцыя. Целы маладых людзей былі знойдзеныя ў іх доме ў адным з гарадкоў у 65 км ад Браціславы.
Ян Куцяк спэцыялізаваўся на журналісцкіх расьсьледаваньнях у галіне падатковых махінацый.
Сям'я рэдактара патэлефанавала ў паліцыю пасьля таго, як ад маладой пары не паступала ніякіх зьвестак на працягу некалькіх дзён.
Славацкая паліцыя зазначае, што да гэтага часу ў Славакіі не сустракаліся выпадкі забойства журналістаў. Праваахоўныя органы лічаць, што забойства адбылося ў пэрыяд з чацьвярга па нядзелю.
Урад Славакіі абяцае 1 млн узнагароды за дапамогу ў раскрыцьці злачынства.
Забойства асудзілі славацкія й эўрапейскія палітыкі, у тым ліку намесьнік старшыні Эўрапейскага парлямэнту Антоніё Таяні.

У Славакіі застрэлілі 27-гадовага журналіста Яна Куцяка й яго дзяўчыну. Куцяк быў сьмяротна паранены ў грудзі, яго дзяўчына памерла ад стрэлу ў галаву, паведаміла мясцовая паліцыя. Целы маладых людзей былі знойдзеныя ў іх доме ў адным з гарадкоў у 65 км ад Браціславы.

Ян Куцяк спэцыялізаваўся на журналісцкіх расьсьледаваньнях у галіне падатковых махінацый.

Сям'я рэдактара патэлефанавала ў паліцыю пасьля таго, як ад маладой пары не паступала ніякіх зьвестак на працягу некалькіх дзён.

Славацкая паліцыя зазначае, што да гэтага часу ў Славакіі не сустракаліся выпадкі забойства журналістаў. Праваахоўныя органы лічаць, што забойства адбылося ў пэрыяд з чацьвярга па нядзелю.

Урад Славакіі абяцае 1 млн узнагароды за дапамогу ў раскрыцьці злачынства.Забойства асудзілі славацкія й эўрапейскія палітыкі, у тым ліку намесьнік старшыні Эўрапейскага парлямэнту Антоніё Таяні.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт