Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі новыя правілы міжгародніх перавозак: маршрутчыкі адмяняюць рэйсы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.02.2018 10:51
З-за ўступленьня ў сілу новых правілаў адмянілі рэйсы маршруткі зь Менска ў Полацк і Наваполацк, а таксама на слуцкім напрамку.
pixabay.com/Public Domain CC0

Шматлікія апэратары міжгародніх маршрутных таксі ў Беларусі адмянілі рэйсы на панядзелак у сувязі з уступленьнем у сілу з 26 лютага новых правілаў аўтамабільных перавозак. Зьмены ўнесеныя ў закон «Аб аўтамабільным транспарце й аўтамабільных перавозках».
Цяпер міжгароднія перавозкі перасталі лічыцца «нерэгулярнымі аўтамабільнымі перавозкамі пасажыраў». Раней маршруткі маглі забіраць і высаджваць пасажыраў у любым месцы, ехаць любым маршрутам і зь любымі прыпынкамі. Згодна з новымі правіламі, маршруткі павінны адпраўляцца з аўтавакзала, мець зацьверджаныя графік і маршрут, у тым ліку прыпынкі.
З-за ўступленьня ў сілу новых правілаў адмянілі рэйсы маршруткі зь Менска ў Полацк і Наваполацк, а таксама на слуцкім напрамку. Чакаецца, што сёньня сытуацыю растлумачаць прадстаўнікі Міністэрства транспарту й камунікацый.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт