Сёньня - другі дзень наведваньня польскіх месцаў памяці ў Беларусі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
25.02.2018 13:10
Акцыю з нагоды Нацыянальнага дня «выклятых» жаўнераў арганізаваў непрызнаны беларускімі ўладамі Саюз палякаў.
Курапаты, архіўны здымак.фота: В. Пац/Польскае радыё
Сёньня другі дзень наведваньня польскіх месцаў памяці ў Беларусі. Акцыю з нагоды Нацыянальнага дня «выклятых» жаўнераў, які ў Польшчы сьвяткуецца 1 красавіка, арганізаваў непрызнаны беларускімі ўладамі Саюз палякаў Беларусі. Польскія актывісты наведалі месцы баёў жаўнераў Арміі Краёвай у часе Другой сусьветнай вайны як з нямецкімі, так і савецкімі войскамі.
«Жыве ўсё менш сьведкаў тых падзей. Я яшчэ памятаю гады, калі сюды прыходзілі людзі, якія былі сьведкамі змаганьняў. Гэта нашая гісторыя, нашая тоеснасьць», – казаў Польскаму радыё Анджэй Пачобут у Стрыеўцы ля брацкай магілы жаўнераў АК.
У наведваньні месцаў памяці польскіх жаўнераў удзел прымалі дыпляматы з Генэральнага консульства ў Горадні і моладзь. Сёньня яны наведалі, між іншым, ваенныя могілкі ў Лідзе, брацкую магілу ў Шчучыне і магілы жаўнераў АК у Васілішках.
Акцыю з нагоды Нацыянальнага дня «выклятых» жаўнераў, які ў Польшчы сьвяткуецца 1 красавіка, арганізаваў непрызнаны беларускімі ўладамі Саюз палякаў Беларусі. Польскія актывісты наведалі месцы баёў жаўнераў Арміі Краёвай у часе Другой сусьветнай вайны як з нямецкімі, так і савецкімі войскамі.

ав