У Польшчы ўводзяць мэдыцынскія СМС-рэцэпты
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        22.02.2018 11:02
                    
                                 
                
                
                    Для таго, каб купіць у аптэцы лекі, хопіць атрымаць спэцыяльны СМС ад лекара.
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                          
Цягам бліжэйшых дзён у Польшчы пачнецца тэставаньне сыстэмы, у рамках якой рэцэпт ад лекара будзе прыходзіць СМС-паведамленьнем.
Пасьля візыту ва ўрача пацыент атрымае СМС-паведамленьне з QR-кодам, які ў аптэцы пры дапамозе сканэра счытае фармацэўт. Інфармацыя будзе ўтрымліваць дадзеныя пацыента й лекі, прапісаныя лекарам. QR-код таксама можна будзе раздрукаваць і прад'явіць яго ў аптэцы. Будзе таксама іншыя спосаб купіць лекі ў аптэцы па рэцэпту: пацыент паведаміць фармацэўту альбо правізару сваё імя й прозьвішча, а таксама лічбавы код, які прайдзе на тэлефон пасьля візыту ў лекара. На падставе дадзеных і ўведзенага коду ў аптэцы выдадуць лекі.
Да канца году да агульнапольскай сыстэмы будуць падключаныя ўсе аптэкі, а пачынаючы з 2020 году – усе паліклінікі й прыватныя лекарскія кабінэты.
Цягам бліжэйшых дзён у Польшчы пачнецца тэставаньне сыстэмы, у рамках якой рэцэпт ад лекара будзе прыходзіць СМС-паведамленьнем.
Пасьля візыту ва ўрача пацыент атрымае СМС-паведамленьне з QR-кодам, які ў аптэцы пры дапамозе сканэра счытае фармацэўт. Інфармацыя будзе ўтрымліваць дадзеныя пацыента й лекі, прапісаныя лекарам. QR-код таксама можна будзе раздрукаваць і прад'явіць яго ў аптэцы.
Будзе таксама іншыя спосаб купіць лекі ў аптэцы па рэцэпту: пацыент паведаміць фармацэўту альбо правізару сваё імя й прозьвішча, а таксама лічбавы код, які прайдзе на тэлефон пасьля візыту ў лекара. На падставе дадзеных і ўведзенага коду ў аптэцы выдадуць лекі.
Да канца году да агульнапольскай сыстэмы будуць падключаныя ўсе аптэкі, а пачынаючы з 2020 году – усе паліклінікі й прыватныя лекарскія кабінэты.
вс