Польская мэдсястра атрымала прэстыжную швэдзкую ўзнагароду 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        21.02.2018 15:51
                    
                                 
                
                
                    Яна была ўзнагароджаная за ідэю арыгінальнай скрынкі „Незабудка” для хворых дэменцыяй.
                
                
                    
                        
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: unclelkt/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                          
Польская мэдсястра атрымала прэстыжную швэдзкую ўзнагароду 
Яна была ўзнагароджаная за ідэю арыгінальнай скрынкі „Незабудка” для хворых дэменцыяй.
Студэнтка Паморскага мэдыцынскага ўнівэрсытэту ў Шчэціне атрымала ўзнагароду Мэдсясьцёр каралевы Сільвіі (Queen Silvia Nursing Award). Гэта стыпэндыя заснаваная Швэдзкім інстытутам апекі (Swedish Care Institute) і прызнаваная мэдсёстрам.  
Узнагарода была ўручана ў пасольстве Швэцыі ў Варшаве.
Альдона Рэчэк-Хахульска (Aldona Reczek-Chachulska) атрымала гэтую ўзнагароду за ідэю арыгінальнай скрынкі „Незабудка”, у якой захоўваюцца  прадметы, зьвязаныя зь мінулым пацыентаў, якія хварэюць дэменцяй.  З дапамогай гэтых прадметаў, якія маюць сэнтымэнтальную каштоўнасьць, апекуны могуць устанавіць кантакт з хворымі. 
Ідэя нарадзілася з вопыту працы з такімі асобамі. Да паступленьня ў Паморскі мэдыцынскі ўнівэрсытэт у Шчэціне Алдона Рэчэк-Хахульска  працавала ў доме састарэлых у Вялікабрытаніі.
аз
 Студэнтка Паморскага мэдыцынскага ўнівэрсытэту ў Шчэціне атрымала ўзнагароду Мэдсясьцёр каралевы Сільвіі (Queen Silvia Nursing Award). Гэта стыпэндыя заснаваная Швэдзкім інстытутам апекі (Swedish Care Institute) і прызнаваная мэдсёстрам.  
Узнагарода была ўручана ў пасольстве Швэцыі ў Варшаве.
Альдона Рэчэк-Хахульска (Aldona Reczek-Chachulska) атрымала гэтую ўзнагароду за ідэю арыгінальнай скрынкі „Незабудка”, у якой захоўваюцца прадметы, зьвязаныя зь мінулым пацыентаў, якія хварэюць дэменцяй. З дапамогай гэтых прадметаў, якія маюць сэнтымэнтальную каштоўнасьць, апекуны могуць устанавіць кантакт з хворымі. 
Ідэя нарадзілася з вопыту працы з такімі асобамі. Да паступленьня ў Паморскі мэдыцынскі ўнівэрсытэт у Шчэціне Алдона Рэчэк-Хахульска працавала ў доме пажылых людзей у Вялікабрытаніі.
аз