Logo Polskiego Radia
Print

Baltic Pipe будзе здадзены ў эксплёатацыю ў 2023 годзе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.02.2018 11:37
Паводле польскага міністра энэргетыкі, вясной павінна быць вызначаная дакладная траса пракладкі трубы.
pixabay.com/Public Domain CC0

Baltic Pipe будзе здадзены ў эксплёатацыю ў 2023 годзе
Паводле польскага міністра энэргетыкі, вясной павінна быць вызначаная дакладная траса пракладкі трубы.
Да 2023 году газаправод Baltic Pipe павінен быць здадзены ў эксплёатацыю, паведаміў міністар энэргетыкі Кшыштаф Тхужэўскі (Krzysztof Tchórzewski). У інтэрвію TVP Info, міністар падкрэсьліў, што падрыхтоўка да будаўніцтва Балтыйскай трубы апынулася на завяршальным этапе. „Мы стараемся не губляць ніводнага дня ў гэтым пытаньні”, - дадаў міністар.
Паводле яго, вясной павінна быць вызначаная дакладная траса пракладкі трубы. Цяпер польскі бок абмяркоўвае дэталі з дацкім бокам і шмат сьведчаць пра тое, што рэалізацыя інвэстыцыі пачнецца напрыканцы будучага году.
Газаправод Baltic Pipe павінен спалучыць польскую газатранспартную сыстэму з дацкай. Дзякуючы гэтаму Польшча зможа атрымліваць газ з радовішчаў на нарвэскім шэльфе. Газаправод Baltic Pipe і газавы тэрмінал у Сьвінауйсьце будуць ствараць гэтак званыя Паўночныя вароты.
Міністар Тхужэўскі дадаў, што пасьля 2023 году Польшча зможа прадаваць „блакітнае паліва” ў Славаччыну, Чэхію і, магчыма, Украіны.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт