Logo Polskiego Radia
Print

Дзьмітрыеў: Мірныя перамены – адзіны шлях разьвіцьця для Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.02.2018 08:11
„Улады зрабілі крок назад у палітыцы мірных пераменаў, – лічыць сустаршыня кампаніі „Гавары праўду”.
Photo: ulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дзьмітрыеў: Мірныя перамены – адзіны шлях разьвіцьця для Беларусі
„Улады зрабілі крок назад у палітыцы мірных пераменаў, – лічыць сустаршыня кампаніі „Гавары праўду”.
Вынікі выбараў у мясцовыя саветы паказваюць, што беларускія ўлады зрабілі крок назад у палітыцы мірных пераменаў, – лічыць сустаршыня грамадзкай кампаніі „Гавары праўду” Андрэй Дзьмітрыеў.
„Выбарчая кампанія скончылася агулам для ўсёй дэмакратычнай супольнасьці адсутнасьцю de facto кандыдатаў на мясцовым роўні. Галоўнае, што мы хочам сказаць, і гэта для нас відавочна, што ўлады зрабілі крок назад у гэтую мясцовую кампанію ад мірных пераменаў. Апошнія два гады намацоўваўся палітычны прагрэс, але зараз мы бачым велізарны адкат. Гэта, безумоўна, вынік рашэньня цяперашняга кіраўніцтва краіны. І гэтае рашэньне патрабуе ад нас пэўнай рэакцыі”, – сказаў Андрэй Дзьмітрыеў.
Па яго словах, нягледзячы на жорсткія дзеяньні ўладаў, на крызіс апазыцыі, мы ўпэўнены, што мірныя перамены – гэта адзіны сапраўдны шлях разьвіцьця для Беларусі. „Гавары Праўду” будзе і надалей выступаць за гэта й пераконваць грамадзтва ў іх неабходнасьці.
racyja.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт