Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда карыстаецца даверам 72% палякаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.02.2018 15:15
Прэм'ер-міністру Матэвушу Маравецкаму давяраюць 64% жыхароў краіны.
Анджэй Дуда з прэзыдэнтам Летувы Даляй Грыбаўскайце   Анджэй Дуда з прэзыдэнтам Летувы Даляй Грыбаўскайце PAP/EPA/Robertas Dackus HANDOUT

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда карыстаецца даверам 72% палякаў
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда карыстаецца даверам 72% палякаў, а прэм'ер-міністар Матэвуш Маравецкі – 64%. Вынікі апошняга апытаньня грамадзкай думкі, датычныя адносін грамадзян да палітыкаў, апублікавала сацыялягічная кампанія CBOS.
Экс-прэмʼер, а цяпер віцэ-прэмʼер краіны Бэата Шыдла карыстаецца даверам 58% жыхароў Польшчы. Старшыні буйнейшай цэнтра-правай апазыцыйнай партыі «Грамадзянская плятформа» Гжэгажу Схэтыне давяраюць 48% рэспандэнтаў, а старшыні кіруючай кансэрватыўна-каталіцкай партыі «Права й справядлівасьць», якога называюць «чалавекам нумар адзін у Польшчы», Яраславу Качыньскаму – 45%.
Калі ж казаць пра недавер да палітыкаў, то Анджэю Дудзе не давяраюць 17% (ня маюць меркаваньня 9%), а Матэвушу Маравецкаму – 13% (ня маюць меркаваньня 15). Гжэгажу Схэтыне не давяраюць 48% (без меркаваньня 20%), а Яраславу Качыньскаму – 45% (ня маюць меркаваньня 11%).

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт