Logo Polskiego Radia
Print

Зьбітага міліцыяй Андруся Козела будуць судзіць сёньня

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.02.2018 07:00
Міліцыянты зьбілі яго пры затрыманьні і яго галавой разьбілі шкляныя дзьверы на выбарчым участку.

На выбарчым участку міліцыя зьбіла апэратара «Белсату»
Як паведамляюць калегі Андруся Козела, інцыдэнт адбыўся на адным з выбарчых участкаў у Цэнтральным раёне сталіцы, дзе ён быў назіральнікам і вёў трансьляцыю ў Фэйсбуку.
Здарэньне адбылося на выбарчым участку №27, удакладняе сайт БАЖ. Андруся Козела затрымалі чацьвёра супрацоўнікаў міліцыі.
– Андрусь пасьпеў распавесьці, што міліцыянты зьбілі яго пры затрыманьні і яго галавой разьбілі шкляныя дзьверы на выбарчым участку, таму ўся галава аказалася расьсечанай да крыві.
Ён вёў стрым з выбарчага ўчастка. Міліцыянты паспрабавалі забараніць яму гэта рабіць, але Андрусь патлумачыў, што мае права здымаць. Тады яго схапілі і сілай выцягнулі з залі, разьбіўшы галавою дзьверы, – расказала Беларускай асацыяцыі журналістаў жонка Козела Вольга Чайчыц.
Вольга Чайчыц разам з калегамі прыехала ў Цэнтральны РУУС. Дзяжурныя паведамілі ёй, што на Андруся Козела складаюць пратакол за непадпарадкаваньне міліцыі.
Па словах Вольгі, людзі бачылі акрываўленага журналіста, калі яго заводзілі ў будынак міліцыі, аднак «хуткай дапамогі» там не было.
Бліжэй да 23:00 да журналістаў выйшаў супрацоўнік Цэнтральнага РУУСа, які не пацьвердзіў наяўнасьці пашкоджаньняў у затрыманага. Ён паведаміў, што Андрусь Козел дастаўлены ў ЦІП на Акрэсьціна, бо на яго складзены пратакол па артыкуле 23.4 КаАП (Непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ім службовых паўнамоцтваў). Гэты артыкул прадугледжвае пакараньне ў выглядзе штрафу ад двух да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністратыўны арышт. Суд адбудзецца сёньня.

Як паведамляюць калегі Андруся Козела, інцыдэнт адбыўся на адным з выбарчых участкаў у Цэнтральным раёне сталіцы, дзе ён быў назіральнікам і вёў трансьляцыю ў Фэйсбуку.

Здарэньне адбылося на выбарчым участку №27, удакладняе сайт БАЖ. Андруся Козела затрымалі чацьвёра супрацоўнікаў міліцыі.

– Андрусь пасьпеў распавесьці, што міліцыянты зьбілі яго пры затрыманьні і яго галавой разьбілі шкляныя дзьверы на выбарчым участку, таму ўся галава аказалася расьсечанай да крыві.

Ён вёў стрым з выбарчага ўчастка. Міліцыянты паспрабавалі забараніць яму гэта рабіць, але Андрусь патлумачыў, што мае права здымаць. Тады яго схапілі і сілай выцягнулі з залі, разьбіўшы галавою дзьверы, – расказала Беларускай асацыяцыі журналістаў жонка Козела Вольга Чайчыц.

Вольга Чайчыц разам з калегамі прыехала ў Цэнтральны РУУС. Дзяжурныя паведамілі ёй, што на Андруся Козела складаюць пратакол за непадпарадкаваньне міліцыі.

Па словах Вольгі, людзі бачылі акрываўленага журналіста, калі яго заводзілі ў будынак міліцыі, аднак «хуткай дапамогі» там не было.

Бліжэй да 23:00 да журналістаў выйшаў супрацоўнік Цэнтральнага РУУСа, які не пацьвердзіў наяўнасьці пашкоджаньняў у затрыманага. Ён паведаміў, што Андрусь Козел дастаўлены ў ЦІП на Акрэсьціна, бо на яго складзены пратакол па артыкуле 23.4 КаАП (Непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ім службовых паўнамоцтваў). Гэты артыкул прадугледжвае пакараньне ў выглядзе штрафу ад двух да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністратыўны арышт.

Суд адбудзецца сёньня.

БАЖ/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт