Logo Polskiego Radia
Print

Польскі прэзыдэнт скрытыкаваў краіны Заходняй Эўропы й «Газпром»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.02.2018 17:54
Анджэй Дуда: Я зьдзіўлены тым, што краіны Заходняй Эўропы «дабравольна хочуць трапіць у залежнасьць ад «Газпрому».
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й прэзыдэнт Летувы Даля ГрыбаўскайцеПрэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й прэзыдэнт Летувы Даля ГрыбаўскайцеPAP/Leszek Szymański

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда выказаў зьдзіўленьне тым, што краіны Заходняй Эўропы «дабравольна хочуць трапіць у залежнасьць ад «Газпрому». Пра гэта польскі лідар заявіў падчас візыту ў Вільню, нагадаўшы, што Варшава выступае супраць будаўніцтва газаправоду «Паўночны паток-2» з Расеі ў Нямеччыну па дне Балтыйскага мора.
Падобную пазыцыю выказала прэзыдэнт Летувы Даля Грыбаўскайце. Яна сказала, што згаданы газаправод зьяўляецца ня бізнэс-праектам, а геапалітычным.
Анджэй Дуда нагадаў, што Польшча імкнецца мець розныя крыніцы паставак газу. Паводле прэзыдэнта, гэтаму мае служыць нядаўна адкрыты газавы тэрмінал у порце Сьвінавуйсьце ды плянаваны трубаправод Baltic Pipe, які павінен спалучыць газавыя сыстэмы Польшчы й Даніі.
«Я не кажу пра тое, што Польшча ўвогуле хоча адмовіцца ад расейскага газу – не. Мы б аднак хацелі, каб Расея мела канкурэнтаў, каб канкурыравала па цане й якасьці зь іншымі пастаўшчыкамі. Мы зацікаўлены ў дывэрсыфікацыі свайго газавага рынку й да гэтага імкнёмся», – сказаў Анджэй Дуда.
Польскі прэзыдэнт таксама нагадаў, што ў выніку здачы ў эксплюатацыю «Паўночнага патоку-2» Украіна перастане быць транзытнай дзяржавай і можа быць адрэзаная ад паставак газу з Расеі. Акрамя таго, паводле Дуды, падводны газаправод пагражае энэргетычнай бясьпецы Славакіі.
Здача ў эксплюатацыю «Паўночнага патоку-2» заплянаваная на канец 2019 году. Тады ж «Газпром» перастане прапампоўваць газ праз Украіну для кліентаў у Эўропе.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт