Logo Polskiego Radia
Print

Прах Магдалены Радзівіл перапахавалі на тэрыторыі менскага касьцёла

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.02.2018 11:25
Напярэдадні ўрна з прахам Магдалены Радзівіл была выстаўленая для разьвітаньня ў касьцёле Найсьвяцейшай Тройцы.
Марыя Магдалена РадзівілМарыя Магдалена Радзівілcommons.wikimedia.org/Public Domain

Прах Магдалены Радзівіл перапахавалі на тэрыторыі менскага касьцёла
Прах мэцэнаткі беларускага адраджэньня пачатку 20-га стагодзьдзя княгіні Магдалены Радзівіл перапахавалі на тэрыторыі касьцёла Найсьвяцейшай Тройцы (сьв.Роха) на Залатой Горцы ў Менску.
Напярэдадні ўрна з прахам Магдалены Радзівіл была выстаўленая для разьвітаньня ў касьцёле Найсьвяцейшай Тройцы. Усталяваная памятная шыльда й барэльеф у гонар знакамітай мэцэнаткі.
Пахавальную цырымонію ўзначаліў біскуп Юрый Касабуцкі. На ўрачыстасьць таксама прыбылі Мацей і Міхал Радзівілы, праўнучка Магдалены Радзівіл – Марыля Замойская.
Пра намер сваякоў перапахаваць Магдалену Радзівіл у Менску ў 2016 годзе заявіў Мацей Радзівіл. Такое рашэньне было прынятае праўнукамі памерлай. «Яна лічыла сябе беларускай, марыла жыць у Менску, таму будзе вельмі сымбалічна, калі мы пахаваем прах Магдалены тут», – адзначаў раней Мацей Радзівіл. Улетку 2017 года прах княгіні Магдалены Радзівіл быў дастаўлены са Швэйцарыі ў Менск і перададзены храму сьвятога Сымона й сьвятой Алены (Чырвоны касьцёл), побач зь якім у свой час яна пражывала. Лёс склаўся так, што ў 1918 году Магдалена Радзівіл вымушаная была эміграваць зь Беларусі. Жыла ў Польшчы, Летуве, Германіі. З 1932 года – у Фрыбуры, дзе й памерла ў 1945 годзе ва ўзросьце 83 гадоў.
Мэцэнатка й культурны дзеяч у свой час аказвала фінансавую падтрымку выдавецтву «Загляне сонца і ў наша аконца», шпіталям, сельскім крамам і г.д. У 1917 годзе яна ахвяравала брыльянтавае калье на заснаваньне беларускай грэка-каталіцкай калегіі ў Рыме. Дзякуючы яе намаганьням былі адкрытыя беларускія школы ў шэрагу рэгіёнаў краіны. Мэцэнатка плаціла стыпэндыю студэнтам-беларусам, якія вучыліся ў Пецярбургу, падтрымлівала тамтэйшую беларускую бібліятэку.
белта/наша ніва/вс

Прах мэцэнаткі беларускага адраджэньня пачатку 20-га стагодзьдзя княгіні Магдалены Радзівіл перапахавалі на тэрыторыі касьцёла Найсьвяцейшай Тройцы (сьв. Роха) на Залатой Горцы ў Менску.

Напярэдадні ўрна з прахам Магдалены Радзівіл была выстаўленая для разьвітаньня ў касьцёле Найсьвяцейшай Тройцы. Усталяваная памятная шыльда й барэльеф у гонар знакамітай мэцэнаткі.

Пахавальную цырымонію ўзначаліў біскуп Юрый Касабуцкі. На ўрачыстасьць таксама прыбылі Мацей і Міхал Радзівілы, праўнучка Магдалены Радзівіл – Марыля Замойская.

Пра намер сваякоў перапахаваць Магдалену Радзівіл у Менску ў 2016 годзе заявіў Мацей Радзівіл. Такое рашэньне было прынятае праўнукамі памерлай. «Яна лічыла сябе беларускай, марыла жыць у Менску, таму будзе вельмі сымбалічна, калі мы пахаваем прах Магдалены тут», – адзначаў раней Мацей Радзівіл. Улетку 2017 года прах княгіні Магдалены Радзівіл быў дастаўлены са Швэйцарыі ў Менск і перададзены храму сьвятога Сымона й сьвятой Алены (Чырвоны касьцёл), побач зь якім у свой час яна пражывала. Лёс склаўся так, што ў 1918 году Магдалена Радзівіл вымушаная была эміграваць зь Беларусі. Жыла ў Польшчы, Летуве, Германіі. З 1932 года – у Фрыбуры, дзе й памерла ў 1945 годзе ва ўзросьце 83 гадоў.

Мэцэнатка й культурны дзеяч у свой час аказвала фінансавую падтрымку выдавецтву «Загляне сонца і ў наша аконца», шпіталям, сельскім крамам і г.д. У 1917 годзе яна ахвяравала брыльянтавае калье на заснаваньне беларускай грэка-каталіцкай калегіі ў Рыме. Дзякуючы яе намаганьням былі адкрытыя беларускія школы ў шэрагу рэгіёнаў краіны. Мэцэнатка плаціла стыпэндыю студэнтам-беларусам, якія вучыліся ў Пецярбургу, падтрымлівала тамтэйшую беларускую бібліятэку.

белта/наша ніва/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт