NATO занадта слабы, каб абараніць балтыйскія краіны ад Расеі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
15.02.2018 09:11
Пра гэта сьведчыць справаздача, апублікаваная швэдзкім Дасьледчым інстытутам абароны.
Сьцяг Паўночнаатлянтычнага альянсу.Photo: Current file:Found by 475847394d347339 in websites noted in the source section.Previous file:Vectorized by Mysid and uploaded to Flag of NATO.svgCode cleaned up by Artem Karimov. - Current file:Source:Source file on Wikimedia Commons Flag of NATO.svg (January 2013)Itself copied from the following sites:http://althistory.wikia.com/http://coun
Ваенны патэнцыял NATO ў Эўропе занадта слабы, каб у выпадку агрэсіі абараняць балтыйскія краіны ад Расеі - гэта высновы апошняга дакладу, апублікаванага швэдзкім Дасьледчым інстытутам абароны.
Ваенныя экспэрты лічаць, што „крыніцай пагрозы бясьпекі Заходняй Эўропы зьяўляюцца імпэрскія амбіцыі Расеі”, якія бачныя ў агрэсіўнай рыторыцы ў адносінах да суседзяў і мадэрнізацыі ўзбраеньня. На думку аўтараў справаздачы, Расея здольная правесьці адначасова дзьве ваенныя апэрацыі ў розных месцах і ў агульнай складанасьці задзейнічаць каля 300 тысяч пехацінцаў. У сваю чаргу, у выпадку нападу на адну з краін Балтыі, NATO можа задзейнічаць толькі 40 тысяч жаўнераў.
Швэцыя па прыкладзе ЗША адыграла сцэнар атакі расейскіх падразьдзяленьняў на Латвію. Паводле яго вынікаў, нягледзячы на ўзмацненьне ўсходняга флянгу альянсу, расейскія войскі занялі б Рыгу пасьля двух дзён ваенных дзеяньняў.
Справаздача не брала пад увагу ваеннага патэнцыялу Швэцыі, якая членам NATO не зьяўляецца. Тым ня менш у дакумэнце падкрэсьліваецца, што стратэгічнае значэньне для бясьпекі рэгіёну маюць разьмешчаныя ў Балтыйскім моры Аляндзкія выспы, Готлянд і Борнхальм.
аз