Logo Polskiego Radia
Print

Легендарнаму польскаму апазыцыянэру прад’явілі абвінавачваньне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.02.2018 11:07
Уладыслаў Фрасынюк быў затрыманы ў сваім доме ва Ўроцлаве й дастаўлены ў пракуратуру.
Уладыслаў Фрасынюк быў затрыманы ў сваім доме ва Ўроцлаве й дастаўлены ў пракуратуру.Уладыслаў Фрасынюк быў затрыманы ў сваім доме ва Ўроцлаве й дастаўлены ў пракуратуру.PAP/Maciej Kulczyński

Легендарнаму польскаму апазыцыянэру прад’явілі абвінавачваньне
Уладыслаў Фрасынюк быў затрыманы ў сваім доме ва Ўроцлаве й дастаўлены ў пракуратуру.
Прэс-сакратар Варшаўскай пракуратуры Лукаш Лапчыньскі (Łukasz Łapczyński) паведаміў, што сёньня пракурор прад'явіў Уладыславу Фрасынюку (Władysław Frasyniuk) абвінавачваньне ў парушэньні асабістай недатыкальнасьці двух паліцыянтаў падчас выконваньня імі службовых абавязкаў. Паводле пракуратуры, гэта адбылося ў чэрвені мінулага году падчас штомесячнага мерапрыемства ў памяць аб ахвярах смаленскай авіякатастрофы.
Сёньня раніцай апазыцыйны дзеяч часоў ПНР Уладыслаў Фрасынюк быў затрыманы ў сваім доме ва Ўроцлаве й дастаўлены ў пракуратуру ў Алесьніцы (Oleśnica), дзе прайші яго допыты. Пасьля гэтага мужчына быў вызвалены.
Раней Уладыслаў Фрасынюк двойчы па павестцы не зьяўляўся на допыты ў Варшаўскую пракуратуры - 12 студзеня й 1 лютага.
Пракурор Лукаш Лапчыньскі паведаміў, што затрыманы адмовіўся адказваць на пытаньні сьледчых.
Сёньняшняе затрыманьне было зьвязанае зь інцыдэнтам, які меў месца падчас штомесячнага мерапрыемства ў памяць аб ахвярах авіякатастрофы ўрадавага самалёта пад Смаленскам. Тады функцыянэры паліцыі выцесьнілі з вуліцы групу праціўнікаў ураду, якія блякавалі марш удзельнікаў мерапрыемства. Уладыслаў Фрасынюк быў адной з гэтых асобаў.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт