Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь закрые генконсульства ў польскім Гданьску да 30 верасьня

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.02.2018 16:29
У 2018 годзе Беларусь закрые генэральныя консульствы ў Адэсе, Гданьску й Мілане.
Будынак генэральнага консульства Беларусі ў ГданьскуБудынак генэральнага консульства Беларусі ў Гданьскуwww.google.pl/maps

Беларусь закрые генконсульства ў польскім Гданьску да 30 верасьня
Генэральнае консульства Беларусі ў польскім горадзе Гданьск будзе закрыты да 30 верасьня 2018 году ў адпаведнасьці з пастановай Рады міністраў № 116 ад 12 лютага. Аб закрыцьці генконсульства Беларусі ў Гданьску сёньня паведамілі ў прэс-службе беларускага ўраду.
У прыватнасьці, Кабмін загадаў закрыць да 30 верасьня генэральнае консульства Беларусі ў Гданьску. Міністэрству замежных спраў даручана прыняць адпаведныя меры. У прэс-службе ўдакладнілі, што дакумэнт уступае ў сілу з дня апублікаваньня.
Раней міністар замежных спраў Уладзімір Макей паведаміў, што ў 2018 годзе Беларусь закрые генэральныя консульствы ў Адэсе, Гданьску й Мілане. Пры гэтым прапрацоўваецца адкрыцьцё новых амбасадаў у адной з краін Афрыкі і ў Эўропе.

Генэральнае консульства Беларусі ў польскім горадзе Гданьск будзе закрыта да 30 верасьня 2018 году ў адпаведнасьці з пастановай Рады міністраў № 116 ад 12 лютага. Аб закрыцьці генконсульства Беларусі ў Гданьску сёньня паведамілі ў прэс-службе беларускага ўраду.

У прыватнасьці, Кабмін загадаў закрыць да 30 верасьня генэральнае консульства Беларусі ў Гданьску. Міністэрству замежных спраў даручана прыняць адпаведныя меры. У прэс-службе ўдакладнілі, што дакумэнт уступае ў сілу з дня апублікаваньня.

Раней міністар замежных спраў Уладзімір Макей паведаміў, што ў 2018 годзе Беларусь закрые генэральныя консульствы ў Адэсе, Гданьску й Мілане. Пры гэтым прапрацоўваецца адкрыцьцё новых амбасадаў у адной з краін Афрыкі і ў Эўропе.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт