Logo Polskiego Radia
Print

Міхаіла Саакашвілі дэпартавалі з Украіны ў Польшчу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.02.2018 17:51
Летась прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка пазбавіў Сакашвілі ўкраінскага грамадзянства.
Міхаіл Саакашвілі ў Варшаве, жнівень 2017 годуМіхаіл Саакашвілі ў Варшаве, жнівень 2017 годуФота: Аляксандр Папко/radyjo.net

Былога прэзыдэнта Грузіі й экс-губэрнатара Адэскай вобласьці Міхаіла Саакашвілі затрымалі ў Кіеве. Аб яго затрыманьні паведамляецца на профілі палітыка ў «Фэйсбуку».
Як інфармуе з Кіева карэспандэнт Польскага радыё, Саакашвілі дэпартавалі з тэрыторыі Ўкраіны ў Польшчу. Пра гэта паведаміла Памежная служба Ўкраіны. Паводле памежнікаў, яны паведамілі Міхаілу Саакашвілі, што ён будзе выдалены ў дзяржаву, у якой прабываў да прыезду ва Ўкраіну.
Палітык уехаў на тэрыторыі Ўкраіны нелегальна менавіта з Польшчы ў мінулым годзе. Таксама летась прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка пазбавіў Сакашвілі ўкраінскага грамадзянства.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт