Logo Polskiego Radia
Print

Бязьвіз працягнуць да 10 дзён

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 09.02.2018 11:35
Турысты змогуць свабодна прыяжджаць Беларусь на даўжэйшы тэрмін ужо пачынаючы зь лета.
Szczepan1990/Wikipedia/CC BY-SA 3.0

Тэрмін бязьвізавага знаходжаньня ў Беларусі пры ўезьдзе праз Нацыянальны аэрапорт Менск неўзабаве можа быць павялічаны да 10 дзён – паведамляе афіцыйнае інфармагенцтва БЕЛТА.

Як заявіў беларускі віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін на нарадзе Міністэрства транспарту, турысты змогуць прыяжджаць на даўжэйшы тэрмін ужо пачынаючы з лета.

«Што тычыцца бязьвізу, то ў нас сёньня 10 дзён у Берасьці й Горадні, а 5 дзён – праз Нацыянальны аэрапорт. Ёсьць даручэньне для МЗС, напэўна, у ліпені-жніўні будзе ўжо 10 дзён праз Нацыянальны аэрапорт», – сказаў Анатоль Калінін.

У лютым 2017 году Беларусь увяла пяцідзённы бязьвізавы рэжым для грамадзян 80 краінаў. З 1 студзеня 2018 году тэрмін бязьвізавага знаходжаньня замежных грамадзянаў у асобных раёнах Берасьцейскай і гарадзенскай вобласьцяў быў працягнуты да 10 дзён.

belta.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт