Польшча - другая па колькасьці донараў касьцявога мозгу ў Эўропе
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
07.02.2018 16:15
Апошнімі гадамі ў Польшчы ўзьнікла адна з найбольшых баз патэнцыйных донараў касьцявога мозгу.
Фота pixabay.com.photo: pixabay.com/CC0
У Польшчы ўжо ёсьць 1,3 млн патэнцыйных донараў шпіку. Па колькасьці донараў краіна займае другое месца ў Эўропе пасьля Нямеччыны. Колькасьць донараў гэтага органу хутка павялічваецца ў цэлым сьвеце. Перасадка шпіку выкарыстоўваецца ў лячэньні хвароб крывяной сыстэмы, у тым ліку лейкіміі.
На пачатку году ў сьвеце было ўжо 30,4 млн чалавек, якія былі абсьледаваныя і заявілі сваю гатоўнасьць аддаць свой шпік хворым, якія маюць сумяшчальнасьць тканін. Апошнімі гадамі ў Польшчы ўзьнікла адна з найбольшых баз патэнцыйных донараў шпіку. Іх колькасьць – 1,3 млн.
Колькасьць хворых, якім патрэбна перасадка шпіку з году ў год расьце. Усё часьцей удаецца знайсьці донараў у Польшчы. У 2017 годзе ўжо 63% пацыентаў, якім зрабілі перасадку кроваўтваральнага органу, атрымалі ствалавыя клеткі ад польскага донара.
Надалей агромністая колькасьць хворых ня можа дачакацца донара шпіку, таму пошук чарговых патэнцыйных донараў надалей застаецца неабходным.
У Польшчы ўжо ёсьць 1,3 млн патэнцыйных донараў касьцявога мозгу. Па колькасьці донараў краіна займае другое месца ў Эўропе пасьля Нямеччыны. Колькасьць донараў гэтага органу хутка павялічваецца ў цэлым сьвеце. Перасадка касьцявога мозгу выкарыстоўваецца ў лячэньні хвароб крывяной сыстэмы, у тым ліку лейкіміі.
На пачатку году ў сьвеце было ўжо 30,4 млн чалавек, якія былі абсьледаваныя і заявілі сваю гатоўнасьць аддаць свой шпік хворым, якія маюць сумяшчальнасьць тканін. Апошнімі гадамі ў Польшчы ўзьнікла адна з найбольшых баз патэнцыйных донараў касьцявога мозгу. Іх колькасьць – 1,3 млн.
Колькасьць хворых, якім патрэбна перасадка касьцявога мозгу з году ў год расьце. Усё часьцей удаецца знайсьці донараў у Польшчы. У 2017 годзе ўжо 63% пацыентаў, якім зрабілі перасадку кроваўтваральнага органу, атрымалі ствалавыя клеткі ад польскага донара.
Надалей агромністая колькасьць хворых ня можа дачакацца донара касьцявога мозгу, таму пошук чарговых патэнцыйных донараў надалей застаецца неабходным.
ав