Крэмль пацьвердзіў разьмяшчэньне ў Калінінградзкай вобласьці ракет «Іскандэр»
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
06.02.2018 17:46
«Расея ніколі нікому не пагражала, але ў нас ёсьць права на разьмяшчэньне зброі на сваёй тэрыторыі».
Апэратыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр-М» у транспартным становішчыcommons.wikimedia.org/Vitaly V. Kuzmin/CC BY-SA 4.0
Масква афіцыйна пацьвердзіла інфармацыю пра разьмяшчэньне ў Калінінградзкай вобласьці ракет «Іскандэр». «Расея ніколі нікому не пагражала, але ў яе ёсьць сувэрэннае права на разьмяшчэньне зброі на сваёй тэрыторыі», – паведаміў прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў.
Крэмль больш за дзесяць гадоў паведамляла пра тое, што перакіне ў Калінінградзкую вобласьць ракеты «Іскандэр». У 2010-2011 гадах у рэгіён былі перакінутыя сучасныя радыёлякацыйныя станцыі «Варонеж-ДМ». Першыя «Іскандэры» ў вобласьці зьявіліся ў 2015-2016 гадах, але дыслакацыя мела часовы характар. Пра тое, што ракеты будуць разьмешчаныя пастаянна ў рэгіёне, Мінабароны Расеі паведаміла ў мінулым годзе. У панядзелак прэзыдэнт Летувы Даля Грыбаўскайце паінфармавала, што ракеты ўжо перакінутыя. Летувіская разьведка паведаміла, што актуальны адбываецца разварочваньне «Іскандэраў» на пастаянным месцы службы.
Упершыню апэратыўна-тактычныя ракетныя комплексы «Іскандэр» прадставілі ў жніўні 1999 году на аэракасьмічным салёне МАКС. Асноўнае іх прызначэньне – гэта зьнішчэньне супрацьпаветранай і супрацьракетнай сыстэм праціўніка, а таксама найважнейшых аб'ектаў, якія яны прыкрываюць.
Масква афіцыйна пацьвердзіла інфармацыю пра разьмяшчэньне ў Калінінградзкай вобласьці ракет «Іскандэр». «Расея ніколі нікому не пагражала, але ў нас ёсьць сувэрэннае права на разьмяшчэньне зброі на сваёй тэрыторыі», – паведаміў прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў.
Крэмль больш за дзесяць гадоў паведамляла пра тое, што перакіне ў Калінінградзкую вобласьць ракеты «Іскандэр». У 2010-2011 гадах у рэгіён былі перакінутыя сучасныя радыёлякацыйныя станцыі «Варонеж-ДМ». Першыя «Іскандэры» ў вобласьці зьявіліся ў 2015-2016 гадах, але дыслакацыя мела часовы характар.
Пра тое, што ракеты будуць разьмешчаныя пастаянна ў рэгіёне, Мінабароны Расеі паведаміла ў мінулым годзе. У панядзелак прэзыдэнт Летувы Даля Грыбаўскайце паінфармавала, што ракеты ўжо перакінутыя. Летувіская разьведка паведаміла, што актуальны адбываецца разварочваньне «Іскандэраў» на пастаянным месцы службы.
Упершыню апэратыўна-тактычныя ракетныя комплексы «Іскандэр» прадставілі ў жніўні 1999 году на аэракасьмічным салёне МАКС. Асноўнае іх прызначэньне – гэта зьнішчэньне супрацьпаветранай і супрацьракетнай сыстэм праціўніка, а таксама найважнейшых аб'ектаў, якія яны прыкрываюць.
вс