Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў рэзанансны закон

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.02.2018 15:16
Адначасова прэзыдэнт прыняў рашэньне перадаць дакумэнт на разгляд у Канстытуцыйны суд.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй ДудаПрэзыдэнт Польшчы Анджэй ДудаPAP/Rafał Guz

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў абноўлены закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці, які ўводзіць пакараньне за выкарыстаньне фармулёўкі «польскія лягеры сьмерці» й распаўсюд іншых фактаў пра ўдзел палякаў у Галакосьце, што ўлады краіны лічаць паведамленьнямі, якія не адпавядаюць рэчаіснасьці.
Адначасова Анджэй Дуда прыняў рашэньне перадаць дакумэнт на разгляд у Канстытуцыйны суд, каб ён праверыў, ці закон не абмяжоўвае свабоду слова й перакананьняў.
«Я хацеў бы, каб суд адказаў на пытаньне, ці закон утрымлівае палажэньні, якія зьяўляюцца неканстытуцыйнымі», – адзначыў прэзыдэнт Польшчы.
Сваё рашэньне Анджэй Дуда матываваў тым, што «неабходна бараніць добрае імя Польшчы й палякаў».
Раней абноўлены закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці прыняў Сэйм і Сэнат Польшчы. Ужо на этапе разгляду парлямэнтам заканадаўчая ініцыятыва выклікала пратэсты, у прыватнасьці, з боку Ізраіля, ЗША і Ўкраіны. Так, польскі законапраект у Тэль-Авіве лічаць рэабілітацыяй удзельнікаў злачынстваў супраць габрэяў у часы Другой сусьветнай вайны, якая абмяжоўвае магчымасьці для навуковых дасьледаваньняў і дыскусій.

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў абноўлены закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці, які ўводзіць пакараньне за выкарыстаньне фармулёўкі «польскія лягеры сьмерці» й распаўсюд іншых фактаў пра ўдзел палякаў у Галакосьце, што ўлады краіны лічаць паведамленьнямі, якія не адпавядаюць рэчаіснасьці.

Адначасова Анджэй Дуда прыняў рашэньне перадаць дакумэнт на разгляд у Канстытуцыйны суд, каб ён праверыў, ці закон не абмяжоўвае свабоду слова й перакананьняў.

«Я хацеў бы, каб суд адказаў на пытаньне, ці закон утрымлівае палажэньні, якія зьяўляюцца неканстытуцыйнымі», – адзначыў прэзыдэнт Польшчы.

Сваё рашэньне Анджэй Дуда матываваў тым, што «неабходна бараніць добрае імя Польшчы й палякаў».

Раней абноўлены закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці прыняў Сэйм і Сэнат Польшчы. Ужо на этапе разгляду парлямэнтам заканадаўчая ініцыятыва выклікала пратэсты, у прыватнасьці, з боку Ізраіля, ЗША і Ўкраіны.

Так, польскі законапраект у Тэль-Авіве лічаць рэабілітацыяй удзельнікаў злачынстваў супраць габрэяў у часы Другой сусьветнай вайны, якая абмяжоўвае магчымасьці для навуковых дасьледаваньняў і дыскусій.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт