Лукашэнка зьняў з пасадаў Якубовіча, Давыдзьку й Казіятку
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        06.02.2018 11:40
                    
                                 
                
                
                    Замест іх пасады занялі Дзьмітрый Жук, Іван Эйсмант і Ігар Луцкі. 
                
                
                    
                        
Аляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                          
6 лютага Аляксандр Лукашэнка замяніў кіраўнікоў шэрагу агульнадзяржаўных СМІ.
Зьмяніўся кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі: замест Генадзя Давыдзькі яе ўзначаліў Іван Эйсмант. Як вядома, Давыдзька нядаўна ўзначаліў грамадзкае аб'яднаньне «Белая Русь». Новы кіраўнік БТ – муж Натальлі Эйсмант, прэс-сакратаркі кіраўніка дзяржавы.
Пасаду галоўнага рэдактара газэты «СБ. Беларусь сегодня» замест Паўла Якубовіча зойме Дзьмітрый Жук – да апошняга часу ён узначальваў інфармацыйнае агенцтва БелТА.
Тэлеканалам СТВ замест Юрыя Казіяткі будзе кіраваць Ігар Луцкі. Дагэтуль ён быў першым намесьнікам міністра інфармацыі.
6 лютага Аляксандр Лукашэнка замяніў кіраўнікоў шэрагу агульнадзяржаўных СМІ.
Зьмяніўся кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі: замест Генадзя Давыдзькі яе ўзначаліў Іван Эйсмант. Як вядома, Давыдзька нядаўна ўзначаліў грамадзкае аб'яднаньне «Белая Русь». Новы кіраўнік БТ – муж Натальлі Эйсмант, прэс-сакратара кіраўніка дзяржавы.
Пасаду галоўнага рэдактара газэты «СБ Беларусь сегодня» замест Паўла Якубовіча зойме Дзьмітрый Жук – да апошняга часу ён узначальваў інфармацыйнае агенцтва БелТА.
Тэлеканалам СТВ замест Юрыя Казіяткі будзе кіраваць Ігар Луцкі. Дагэтуль ён быў першым намесьнікам міністра інфармацыі.
эўрарадыё/белта/вс