Logo Polskiego Radia
Print

«Калі на сцэне я стаяў побач зь ім, то адчуваў гонар» (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.02.2018 08:14
  • Пакора.mp3
Памёр польскі актор Войцех Пакора, якія цягам сваёй кар'еры ён выканаў дзясяткі роляў у тэатры й кіно
Войцех ПакораВойцех Пакораyoutube.com/screen

У Варшаве ва ўзросьце 83 гадоў памёр вядомы польскі актор Войцех Пакора. Цягам сваёй кар'еры ён выканаў дзясяткі роляў у тэатры й кіно, выступаў таксама на эстрадзе. Найбольш запомніўся палякам як выканаўца камэдыйных роляў, а дыялёгі актора й фільмы зь яго ўдзелам сталі культавымі.
Гэтая музыка (слухайце далучаны гукавы файл – рэпартаж – уверху справа) – гэта гукавая сьцежка зь вядомай польскай кінакамэдыі «Золата дэзэрціраў», дзе роля Войцеха Пакоры, хоць і другога пляну, была адной з запамінальных. Дарэчы, ён выконваў шмат галоўных роляў у кіно, але таксама быў майстрам другога пляну, што ня кожнаму актору ўдаецца.
Войцех Пакора нарадзіўся 2 кастрычніка 1934 году ў Варшаве. Пасьля школы закончыў сталічны тэхнікум будаўніцтва рухавікоў. Некалькі гадоў працаваў на Варшаўскім заводзе легкавых аўтамабіляў. І менавіта тут, на прадпрыемстве, Войцех Пакора адкрыў акторскі талент, калі запісаўся ў трупу аматарскага завадзкога тэатру – на заводзе, так бы мовіць, пачалася яго артыстычная карʼера. У 1958 годзе ён закончыў Варшаўскую тэатральную акадэмію. У тэатры дэбютаваў у 1958 годзе, у кіно – у 1960.
Ён выканаў дзясяткі роляў на тэатральных сцэнах і перад камэрай. Служыў у розных вядомых варшаўскі тэатрах: Драматычным, Нацыянальным, тэатры «Квадрат», выступаў таксама ў іншых тэатральных установах у якасьці актора-госьця. Акрамя таго, Войцех Пакора быў рэжысэрам спэктакляў, прычым ня толькі ў варшаўскіх тэатрах, але і ў іншых польскіх гарадах.
Але найбольшую вядомасьць прынесла яму кіно.
Для прыкладу, кінакамэдыя «Дэзэрціры» Януша Маеўскага з 1983 году, якая ў Польшчы стала культавым фільмам, а многія палякі на памяць ведаюць цытаты зь кінакарціны. У фільме Войцех Пакора сыграў адну з галоўных роляў – обэр-лейтэнанта аўтра-вугорскай арміі Франца фон Ногая, які тэрарызаваў польскіх прызыўнікоў. Але палякі так лёгка не паддаваліся й вытваралі жарты са сваім афіцэрам, з-за чаго ён прыходзіў у шаленства.
Увогуле, Войцех Пакора – гэта майстар камэдый. Ён выканаў мноства роляў, якімі весяліў палякаў. Хопіць згадаць такія камэдыйныя фільмы як «Альтэрнатывы 4», «Рэйс», «Мішка» й г.д.
Вядомая польская акторка Крыстына Янда ў размове з Польскім радыё зазначыла, што ён навучыў палякаў сьмяяцца.
Крыстына Янда: Ён выканаў мноства роляў, у тым ліку камэдыйных роляў, і дзякуючы яму гумар стаў паўсядзённасьцю ў жыцьці.
Войцех Пакора быў таксама выкладчыкам акторскага майстэрства ў Варшаўскай тэатральнай акадэміі, а для многіх актораў маладзейшага пакаленьня – майстрам сцэны, да ўзроўню якога трэба несупынна імкнуцца. Гаворыць актор Артур Барцісь.
Артур Барцісь: Для мяне ён быў майстрам, майстрам, зь якога я браў прыклад. Для яго кінакамэдыя не была глупым фільмам, а творчым праектам, сурʼёзным творчым праектам. Калі за сцэне я стаяў побач зь ім, то адчуваў гонар. На жаль, прыйшоў момант разьвітацца зь геніяльным акторам.
Польскі мастацкі сьвет страціў чарговую таленавітую асобу, вялікага актора, майстра сцэны й экрану Войцеха Пакору. І хоць вялікага паляка ўжо няма з намі, засталіся яго фільмы й непаўторныя, вялікія ролі.
Валеры Саўко

У Варшаве ва ўзросьце 83 гадоў памёр вядомы польскі актор Войцех Пакора. Цягам сваёй кар'еры ён выканаў дзясяткі роляў у тэатры й кіно, выступаў таксама на эстрадзе. Найбольш запомніўся палякам як выканаўца камэдыйных роляў, а дыялёгі актора й фільмы зь яго ўдзелам сталі культавымі.

Гэтая музыка (слухайце далучаны гукавы файл – рэпартаж – уверху справа) – гэта гукавая сьцежка зь вядомай польскай кінакамэдыі «Золата дэзэрціраў», дзе роля Войцеха Пакоры, хоць і другога пляну, была адной з запамінальных. Дарэчы, ён выконваў шмат галоўных роляў у кіно, але таксама быў майстрам другога пляну, што ня кожнаму актору ўдаецца.

Войцех Пакора нарадзіўся 2 кастрычніка 1934 году ў Варшаве. Пасьля школы закончыў сталічны тэхнікум будаўніцтва рухавікоў. Некалькі гадоў працаваў на Варшаўскім заводзе легкавых аўтамабіляў. І менавіта тут, на прадпрыемстве, Войцех Пакора адкрыў акторскі талент, калі запісаўся ў трупу аматарскага завадзкога тэатру – на заводзе, так бы мовіць, пачалася яго артыстычная карʼера. У 1958 годзе ён закончыў Варшаўскую тэатральную акадэмію. У тэатры дэбютаваў у 1958 годзе, у кіно – у 1960.

Ён выканаў дзясяткі роляў на тэатральных сцэнах і перад камэрай. Служыў у розных вядомых варшаўскі тэатрах: Драматычным, Нацыянальным, тэатры «Квадрат», выступаў таксама ў іншых тэатральных установах у якасьці актора-госьця. Акрамя таго, Войцех Пакора быў рэжысэрам спэктакляў, прычым ня толькі ў варшаўскіх тэатрах, але і ў іншых польскіх гарадах.

Але найбольшую вядомасьць прынесла яму кіно. Для прыкладу, кінакамэдыя «Дэзэрціры» Януша Маеўскага з 1983 году, якая ў Польшчы стала культавым фільмам, а многія палякі на памяць ведаюць цытаты зь кінакарціны. У фільме Войцех Пакора сыграў адну з галоўных роляў – обэр-лейтэнанта аўтра-вугорскай арміі Франца фон Ногая, які тэрарызаваў польскіх прызыўнікоў. Але палякі так лёгка не паддаваліся й вытваралі жарты са сваім афіцэрам, з-за чаго ён прыходзіў у шаленства.

Увогуле, Войцех Пакора – гэта майстар камэдый. Ён выканаў мноства роляў, якімі весяліў палякаў. Хопіць згадаць такія камэдыйныя фільмы як «Альтэрнатывы 4», «Рэйс», «Мішка» й г.д.Вядомая польская акторка Крыстына Янда ў размове з Польскім радыё зазначыла, што ён навучыў палякаў сьмяяцца.

Крыстына Янда: Ён выканаў мноства роляў, у тым ліку камэдыйных роляў, і дзякуючы яму гумар стаў паўсядзённасьцю ў жыцьці.

Войцех Пакора быў таксама выкладчыкам акторскага майстэрства ў Варшаўскай тэатральнай акадэміі, а для многіх актораў маладзейшага пакаленьня – майстрам сцэны, да ўзроўню якога трэба несупынна імкнуцца. Гаворыць актор Артур Барцісь.

Артур Барцісь: Для мяне ён быў майстрам, майстрам, зь якога я браў прыклад. Для яго кінакамэдыя не была недарэчным фільмам, а творчым праектам, сурʼёзным творчым праектам. Калі на сцэне я стаяў побач зь ім, то адчуваў гонар. На жаль, прыйшоў момант разьвітацца зь геніяльным акторам.

Польскі мастацкі сьвет страціў чарговую таленавітую асобу, вялікага актора, майстра сцэны й экрану Войцеха Пакору. І хоць вялікага паляка ўжо няма з намі, засталіся яго фільмы й непаўторныя, вялікія ролі.

Валеры Саўко

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт