Logo Polskiego Radia
Print

У Мерачоўшчыне адзначылі дзень нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.02.2018 18:51
У палацы Пуслоўскіх з гэтай нагоды адкрытая выстава пад назвай «Тадэвуш Касьцюшка – цана свабоды».
Фальварак Мерачоўшчына - месца нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі (фота зробленае да 1939 года)Фальварак Мерачоўшчына - месца нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі (фота зробленае да 1939 года)Narodowe Archiwum Cyfrowe

Ва ўрочышчы Мерачоўшчына ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, месцы нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі, адбыліся памятныя мерапрыемствы з нагоды 272-й гадавіны з дня яго нараджэньня.

У прыватнасьці, удзельнікі мерапрыемства маліліся ў інтэнцыі Касьцюшкі ў касьцёле ў Косаве, дзе ён быў ахрышчаны. Удзел у адзначэньні даты прынялі прадстаўнікі мясцовых улад, генэральнага консульства Польшчы ў Берасьці й Польскага інстытуту ў Менску. Пазьней удзельнікі мерапрыемства накіраваліся ва ўрочышча Мерачоўшчына, дзе знаходзіцца адбудаваны фальварак Касьцюшкаў, каб ускласьці кветкі й вянкі.

А ў палацы Пуслоўскіх, які разьмешчаны ў трох кілямэтрах ад Мерачоўшчыны, была адкрытая выстава пад назвай «Тадэвуш Касьцюшка – цана свабоды». Адным з ініцыятараў яе адкрыцьця зьяўляецца Міністэрства замежных спраў Польшчы, паведамляе зь месца падзеі карэспандэнт Польскага радыё.

вс

Ва ўрочышчы Мерачоўшчына ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, месцы нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі, адбыліся памятныя мерапрыемствы з нагоды 272-й гадавіны з дня яго нараджэньня.
У прыватнасьці, удзельнікі мерапрыемства маліліся ў інтэнцыі Касьцюшкі ў касьцёле ў Косаве, дзе ён быў ахрышчаны. Удзел у адзначэньні даты прынялі прадстаўнікі мясцовых улад, генэральнага консульства Польшчы ў Берасьці й Польскага інстытуту ў Менску. Пазьней удзельнікі мерапрыемства накіраваліся ва ўрочышча Мерачоўшчына, дзе знаходзіцца адбудаваны фальварак Касьцюшкаў, каб ускласьці кветкі й вянкі. А ў палацы Пуслоўскіх, які разьмешчаны ў трох кілямэтрах ад Мерачоўшчыны, была адкрытая выстава пад назвай «Тадэвуш Касьцюшка – цана свабоды». Адным з ініцыятараў яе адкрыцьця зьяўляецца Міністэрства замежных спраў Польшчы, паведамляе зь месца падзеі карэспандэнт Польскага радыё.
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт