Logo Polskiego Radia
Print

У ЦРУ пракамэнтавалі візыт у ЗША кіраўнікоў расейскіх спэцслужбаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.02.2018 11:02
Візыты адбыліся за некалькі дзён да таго, як адміністрацыя Трампа абвясьціла новыя санкцыі супраць Расеі.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Кіраўнікі трох расейскіх спэцслужбаў езьдзілі ў ЗША для сустрэч з прадстаўнікамі ЦРУ й абмеркаваньня праблемных пытаньняў. Пра гэта ў чацьвер заявіў дырэктар ЦРУ Майк Пампэа.
Адпаведнае тлумачэньне Пампэа прывёў у лісьце лідару Дэмакратычнай партыі ў Сэнаце ЗША Чаку Шумэру, камэнтуючы візыт у ЗША дырэктара Службы зьнешняй выведкі Расеі Сяргея Нарышкіна (знаходзіцца пад санкцыямі ЗША), дырэктара Фэдэральнай службы бясьпекі Аляксандра Бортнікава й кіраўніка Галоўнага ўпраўленьня разьведкі Генштаба Ўзброеных сіл Расеі Ігара Корабава.
«Мы пэрыядычна сустракаемся з нашымі калегамі з расейскай разьведкі па той жа прычыне, што й нашы папярэднікі, – каб забясьпечыць бясьпеку амэрыканцаў», – напісаў Пампэа.
Дырэктар ЦРУ дадаў, што падчас гэтых сустрэч абмяркоўваюцца «складаныя пытаньні, па якіх расейскія й амэрыканскія інтарэсы не супадаюць».
Гэтыя візыты адбыліся за некалькі дзён да таго, як адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа абвясьціла новыя санкцыі супраць Расеі. 30 студзеня Міністэрства фінансаў ЗША апублікавала «крамлёўскі даклад» – сьпіс з 210 чыноўнікаў і мільярдэраў з уладнай эліты Расеі, якія патэнцыйна могуць патрапіць пад абмежаваньні.

Кіраўнікі трох расейскіх спэцслужбаў езьдзілі ў ЗША для сустрэч з прадстаўнікамі ЦРУ й абмеркаваньня праблемных пытаньняў, заявіў дырэктар ЦРУ Майк Пампэа.

Адпаведнае тлумачэньне Пампэа прывёў у лісьце лідару Дэмакратычнай партыі ў Сэнаце ЗША Чаку Шумэру, камэнтуючы візыт у ЗША дырэктара Службы зьнешняй разьведкі Расеі Сяргея Нарышкіна (знаходзіцца пад санкцыямі ЗША), дырэктара Фэдэральнай службы бясьпекі Аляксандра Бортнікава й кіраўніка Галоўнага ўпраўленьня разьведкі Генштаба Ўзброеных сіл Расеі Ігара Корабава.

«Мы пэрыядычна сустракаемся з нашымі калегамі з расейскай разьведкі па той жа прычыне, што й нашы папярэднікі, – каб забясьпечыць бясьпеку амэрыканцаў», – напісаў Пампэа.

Дырэктар ЦРУ дадаў, што падчас гэтых сустрэч абмяркоўваюцца «складаныя пытаньні, па якіх расейскія й амэрыканскія інтарэсы не супадаюць».

Гэтыя візыты адбыліся за некалькі дзён да таго, як адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа абвясьціла новыя санкцыі супраць Расеі. 30 студзеня Міністэрства фінансаў ЗША апублікавала «крамлёўскі даклад» – сьпіс з 210 чыноўнікаў і мільярдэраў з уладнай эліты Расеі, якія патэнцыйна могуць патрапіць пад абмежаваньні.

паводле корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт