Паліцыя на Сыцыліі арыштавала караля азартных гульняў 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        01.02.2018 14:45
                    
                                 
                
                
                    У супрацоўніцтве з мафіёзі, Бэнэдэта Бачы кантраляваў букмэкерскія канторы па ўсёй выспе.
                
                
                    
                        
Photo: pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Паліцыя на Сыцыліі арыштавала ўладальніка больш чым 700 нелегальных букмэкерскіх кантор, зьвязаных з мафіяй.
Некалькі дзясяткаў іншых легальных кантораў служылі для адмываньня мафійных грошай галоўным чынам з наркагандлю.
У выніку трэцяй у гэтым годзе, акцыі супраць мафіі, паліцыя ў Палерма затрымала 31 чалавека. Затрыманыя падазраюцца ў наркагандлю, вымагальніцтве і махлярстве ў шкоду дзяржаве.
Сярод затрыманых таксама Бэнэдэта Бачы, вядучая асоба італьянскага азартнага сэктара.
Па дадзеных пракуратуры, у супрацоўніцтве з мафіёзі, Бэнэдэта Бачы кантраляваў букмэкерскія канторы па ўсёй выспе.
Апублікаваныя дадзеныя паказваюць, што гадавы абарот,  кантраляванага мафіёзнымі арганізацыямі, сэктара  азартных гульняў складае 20 млрд эўра, а легальнага - 85 млрд. Гэта азначае, што статыстычны італьянец за год выдае на азартныя гульні 1,750.
яс